РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пясняр
назоўнік | мужчынскі род | паэтычнае
1. Пра народнага паэта, вершы якога перакладаюцца на музыку, становяцца песнямі. Народны п.

2. пераноснае значэнне, чаго. Той, хто апявае што-н. (кніжнае). П. рэвалюцыі. || жаночы род: пяснярка. || прыметнік: пяснярскі.
Пясок
назоўнік | мужчынскі род
1. Сыпкія часцінкі кварцу або іншых цвёрдых мінералаў. Рачны п. Жоўты п. Будаваць на пяску што-н. (пераноснае значэнне: на ненадзейнай аснове). П. сыплецца з каго-н. (вельмі стары; размоўнае жартаўлівае).

2. множны лік: -скі, -скоў. Прасторы, пакрытыя пяском. Зыбкія пяскі.

3. Тое, што і цукровы пясок (размоўнае). Цукровы пясок — цукар у дробных крупінках у адрозненне ад пілаванага, колатага. || памяншальная форма: пясочак. || прыметнік: пясочны. П. колер (карычнева-жоўты).
Пясочніца
назоўнік | жаночы род
1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.

2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спецыяльны тэрмін).

3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў. П. ў двары.
Пясочны
прыметнік
1. гл. пясок.

2. Пра цеста і вырабы з яго: сухі і рассыпісты. Пясочнае цеста. П. торт.
Пястун
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто любіць песціцца, балаўнік.

2. Той, каго вельмі песцяць, распешчваюць. || жаночы род: пястуха.
Пясць
назоўнік | жаночы род
Пяць праменепадобна размешчаных костачак, якія злучаюць пальцы з запясцем і ўтвараюць кісць рукі. || прыметнік: пясцевы.
Пясчанік
назоўнік | мужчынскі род
Асадкавая горная парода са спрасаванага пяску. || прыметнік: пясчанікавы.
Пясчаны
прыметнік
Які складаецца з пяску, нясе пясок, пакрыты пяском. Пясчаная выспа. Пясчаная глеба. Пясчаная бура.
Пясчынка
назоўнік | жаночы род
Крупінка пяску.
Пята
назоўнік | жаночы род
1. Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе. Пяты ныюць (ад хадзьбы). Наступаць на пяты каму-н. (таксама пераноснае значэнне: даганяць).

2. Шырокі канец чаго-н., які з'яўляецца апорай (спецыяльны тэрмін). П. дзвярэй.Ахілесава пята (кніжнае) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту]. Да пят (размоўнае) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі ацзенне, касу. З (ад) галавы да пят (размоўнае) — тое, што і з галавы да ног. Пад пятой каго або чыёй (размоўнае) — пад прыгнётам, пад уладай. Па пятах (хадзіць, гнацца) за кім (размоўнае) — следам за кім-н., не адстаючы. || прыметнік: пятачны, пятавы і пятны.
2009–2019. Беларусь, Менск.