РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пятак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Манета ці сума ў 5 капеек. || прыметнік: пятаковы. || памяншальная форма: пятачок. || прыметнік: пятачковы.
Пятка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і пята (у 1 знач.). Пераступаць з наскоў на пяткі. Паказаць (падмазаць) пяткі (таксама пераноснае значэнне: хутка пабегчы, уцячы). Пяткі лізаць каму-н. (падхалімнічаць перад кім-н.; размоўнае пагардлівае). Толькі пяткі блішчаць або заблішчалі (пераноснае значэнне: хто-н. хутка пабег).

2. Тое, што і пята (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін). || прыметнік: пятачны.
Пятліца
назоўнік | жаночы род
1. Абкідная або нашыўная пятля на верхняй вопратцы. Стужачка ў пятліцы фрака.

2. Каляровая падоўжаная нашыўка на каўняры форменнага адзення. || памяншальная форма: пятлічка. || прыметнік: пятлічны.
Пятля
назоўнік | жаночы род
1. Складзены і завязаны кальцом канец вяроўкі, шнурка і пад., а таксама сагнутая кальцом частка ніткі пры пляценні, вязанні. Завязаць пятлю. П. на панчосе.

2. пераноснае значэнне: Ужыв. дяя сімвалічнага абазначэння пакарання смерцю праз павешанне ці для абазначэння такога бязвыхаднага становішча, пры якім можна толькі павесіцца. П. на яго трэба! Хоць у пятлю лезь (пра бязвыхаднае становішча). Шукаць пятлі на шыю (таксама пераноснае значэнне: лезці ў небяспечныя, рызыкоўныя справы).

3. Лінія, кругавы рух у выглядзе замкнутай або паўзамкнутай крывой. Апісаць пятлю. Мёртвая п. (фігура найвышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці). Петлі заечых слядоў.

4. Тое, што і сіло.

5. Праразная адтуліна ў аддзенні для зашпільвання, а таксама засцежка з тонкага шнурка, дроціка. Абкідаць петлі. б. Дзве планкі на шарніры, якія служаць для прымацавання створкі, дзвярэй. Павесіць дзверы на петлі. || памяншальная форма: пяцелька. || прыметнік: пяцельны. Пяцельнае шво.
Пятляць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Ісці, рухацца не прама, робячы петлі (у 3 знач.). Веласіпедыст пятляе.
Пятнаццаць
лічэбнік
Лік і колькасць 15. || парадкавы лічэбнік: пятнаццаты.
Пятніца
назоўнік | жаночы род
Пяты дзень тыдня. Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (жартаўлівае пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні). Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; размоўнае жартаўлівае) || прыметнік: пятнічны.
Пяток
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Пяць аднолькавых прадметаў. П. бульбін.
Пятрушка
назоўнік | жаночы род
Агародная расліна, корань і лісце якой ужыв. як прыправа да страў. || прыметнік: пятрушкавы.
Пятрэць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.). На полі пятрэе салома.

2. Станавіцца чахлым. П. ад сухот.
2009–2019. Беларусь, Менск.