РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пяцітонка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Аўтамашына грузападымальнасцю ў 5 тон.
Пяцітысячны
прыметнік
1. Ліч. парадкавы лічэбнік: да пяць тысяч.

2. Коштам у 5 тысяч рублёў.

3. Які складаецца з пяці тысяч адзінак. П. атрад.
Пяцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Напружваць усе сілы, напружвацца. П., цягнучы калёсы.

2. пераноснае значэнне: Намагацца зрабіць што-н. П., каб хутчэй выканаць заданне. || назоўнік: пянне.
Пяць
лічэбнік
1. Лік, лічба і колькасць 5.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.). Напісаў сачыненне на п. Ні ў пяць ні ў дзесяць (размоўнае) — ні туды ні сюды, не так, як трэба. Зрабіў ні ў п. ні ў дзесяць. || парадкавы лічэбнік: пяты. Пятае цераз дзесятае і з пятага на дзесятае (размоўнае) — пераходзячы непаслядоўна ад аднаго да другога. Расказаць штае цераз дзесятае.
Пяць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Напружваць, напінаць. Пінжак пне ў плячах.
Пяцьдзесят
лічэбнік
Лік і колькасць 50. Яму ўжо за п. (больш як пяцьдзесят гадоў). || парадкавы лічэбнік: пяцідзесяты.
Пяцьсот
лічэбнік
Лік і колькасць 500. || парадкавы лічэбнік: пяцісоты.
Пяцярня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Пяць пальцаў рукі разам з далонню. Запусціць у ягады ўсю пяцярню.
Пячатаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Узнаўляць (фотаздымак) з негатыва. || закончанае трыванне: напячатаць. || назоўнік: пячатанне. П. фотаздымкаў.
Пячатка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і пячаць. Засведчыць подпіс пячаткай.
2009–2019. Беларусь, Менск.