РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 642
Павыбіваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Рэзкім ударам прымусіць выпасці ўсё, многае. П. вокны.

2. Ударамі ачысціць ад пылу ўсё, многае. П. дываны.

3. Зрабіць вялікую колькасць паглыбленняў. Вада павыбівала канаўкі.

4. Пракласці яздой, хадзьбой, пратаптаць многа чаго-н. П. сцежкі ў жыце.
Павыбіраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выбраць усё, многае або выбраць што-н. з усяго, многага. П. зярняты. П. самыя лепшыя ягады.

2. Выбраць галасаваннем усіх, многіх. П. дэлегатаў.
Павыбрываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выбрыць усё, многае.
Павыбягаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выбегчы адкуль-н. — пра ўсіх, многіх. Дзеці павыбягалі з хаты.
Павывальвацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вываліцца, выпасці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Кнігі павывальваліся з партфеля.
Павывальваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вываліць усіх, многіх або ўсё, многае. П. седакоў з саней.
Павыварочваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вывернуць усё, многае. П. навалачкі. П. карчы. Ураган павыварочваў дрэвы.
Павывешваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вывесіць усё, многае. П. сцягі.
Павыводзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вывесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. П. коней. П. плямы. П. птушанят. П. клапоў і прусакоў. П. з саставу прэзідыума.
Павывозіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вывезці адкуль-н. або куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае. П. гной з хлявоў. П. дзяцей у лагеры. П. бярвенне з лесу.
2009–2019. Беларусь, Менск.