РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 642
Павывучваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вывучыць усё, многае або ўсіх, многіх. П. вершы. Павывучваў сыноў на аграномаў.
Павыганяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выгнаць усіх, многіх або ўсё, многае. П. кароў на пашу. П. з хаты.
Павыгортваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выгарнуць усё, многае. П. вуголле з печы.
Павыграбаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выграбці ўсё, многае. П. попел з топак.
Павыгружаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выгрузіць усё, многае. П. багаж з вагонаў.
Павыдаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выдаць усіх, многіх ці ўсё, многае. П. атэстаты. П. дачок замуж. П. саўдзельнікаў.
Павыдаткоўваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выдаткаваць усё, многае.
Павыдзёўбваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выдзеўбці ўсё, многае. П. дзіркі.
Павыдзіраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выдраць, вырваць усё, многае. П. цвікі са сцен.
Павыдумліваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое што і павыдумляць.
2009–2019. Беларусь, Менск.