РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 642
Павыпраўляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выправіць, адправіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае. П. дзяцей у школу. П. камбайны ў поле.
Павыпускаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выпусціць усіх, многіх або ўсё, многае. П. птушак на волю.
Павыпыльваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выпыліць усё, многае. П. коўдры.
Павыпытваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выпытаць усё, многае. П. сакрэты.
Павырабляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вырабіць усё, многае. П. усе скуры. П. вугальныя разрэзы. П. у гразь адзенне.
Павыразаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выразаць усё, многае. П. старыя дрэвы. П. патрэбныя артыкулы з газет.
Павырастаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць высокімі, дарослымі (пра людзей).

2. Узнікнуць — пра ўсё, многае. Навакол павырасталі новыя дамы.

3. (1 і 2 ас. множны лік: не ўжыв.). Паўстаць перад вачамі — пра многіх, многае. Як з зямлі павырасталі салдаты.
Павырываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вырваць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх. П. зубы. П. буракі.
Павырываць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вырыць многа чаго-н. або ў многіх месцах. Свінні павырывалі ямы на дварэ.
Павысаджаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Высадзіць, ссадзіць адкуль-н. усіх, многіх. П. пасажыраў.

2. Перасаджваючы, пасадзіць у многіх месцах, перасадзіць усё, многае. П. дрэвы. П. усю расаду.
2009–2019. Беларусь, Менск.