РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 30
Рэалізавацца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Ажыццявіцца (-ццяўляцца), здзейсніцца (здзяйсняцца) (кніжнае). Задумы рэалізаваліся.

2. Перавесціся (-водзіцца) ў грошы (пра каштоўнасці) (спецыяльны тэрмін). || назоўнік: рэалізацыя.
Рэалізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Ажыццявіць (-ццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць) (кніжнае). Р. планы.

2. Тое, што і прадаць (-даваць) (у 1 знач.) (спецыяльны тэрмін). Р. прадукцыю. || назоўнік: рэалізацыя.
Рэалізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Напрамак у мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Крытычны р. Р. Якуба Коласа.

2. Яснае і цвярозае разуменне рэчаіснасці пры ажыццяўленні чаго-н. Палітычны р. || прыметнік: рэалістычны. Рэалістычнае мастацтва. Р. напрамак у літаратуры. Р. погляд на жыццё.
Рэалізоўвацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ажыццяўляцца, здзяйсняцца (кніжнае). Намечаны план пачаў р.

2. Пераводзіцца ў грошы (пра каштоўнасці; спецыяльны тэрмін). || назоўнік: рэалізацыя.
Рэалізоўваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ажыццяўляць, здзяйсняць (кніжнае). Р. задумы.

2. Пераводзіць у грошы, прадаваць (спецыяльны тэрмін). Р. тавар. || назоўнік: рэалізацыя.
Рэаліст
назоўнік | мужчынскі род
1. Мастак — паслядоўнік рэалізму (у 1 знач.). Пісьменнік-р. Мастак-р.

2. Чалавек, які правільна ўлічвае ў сваёй дзейнасці ўмовы рэальнай рэчаіснасці. Цвярозы р. || жаночы род: рэалістка.
Рэаліст
назоўнік | мужчынскі род
У дарэвалюцыйнай Расіі: вучань рэальнага вучылішча.
Рэалістычны
прыметнік
1. гл. рэалізм.

2. Які зыходзіць з разумення і ўліку рэальных абставін, практычны. Р. падыход да жыцця. Рэалістычна (прыслоўе) глядзець на рэчы. || назоўнік: рэалістычнасць.
Рэалія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Адзінкавы прадмет, рэч; тое, што ёсць, існуе.
Рэальны
прыметнік
1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны. Р. факт.

2. Які можа быць ажыццеўлены, здзейснены. Рэальныя планы. Р. тэрмін.

3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін. Рэальная палітыка. Р. погляд на жыццё.Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў. Рэальная заработная плата (спецыяльны тэрмін) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы. || назоўнік: рэальнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.