РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
РА РО РТ РУ РЫ РЭ
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 209
Разграбіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Грабячы, расцягнуць, раскрасці. Р. гаспадарку. || незакончанае трыванне: разграбляць. || назоўнік: разграбленне.
Разграміць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Разарыць, разбурыць. Р. абсталяванне. Р. склады.

2. Разбіць, знішчыць у баі, у выніку барацьбы. Р. варожы гарнізон. Р. артыкул (пераноснае значэнне). || назоўнік: разгром. || прыметнік: разгромны.
Разграфіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Расчарціць на графы (у 1 знач.). Р. ліст паперы. || незакончанае трыванне: разграфляць.
Разгромны
прыметнік
1. гл. разграміць.

2. Які рэзка крытыкуе каго-, што-н.; разносны. Разгромнае выступленне ў друку.
Разгрузачны
прыметнік
1. Які мае адносіны да разгрузкі, служыць для разгрузкі. Разгрузачныя работы.

2. разгрузачны дзень — дзень, у які тлустым людзям, некаторым хворым рэкамендуецца лёгкая дыета.
Разгрузіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Вызваліцца ад грузу. Разгрузілася машына.

2. пераноснае значэнне: Вызваліцца ад часткі работы, ад дадатковай нагрузкі. || незакончанае трыванне: разгружацца.
Разгрузіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Вызваліць ад грузу. Р. вагон.

2. пераноснае значэнне: Вызваліць ад чаго-н. непатрэбнага, ад дадатковай нагрузкі (размоўнае). || незакончанае трыванне: разгружаць. || назоўнік: разгрузка.
Разгрузны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Прызначаны для разгрузкі. Разгрузное судна.
Разгрузчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Рабочы, які працуе на разгрузцы.

2. Прыстасаванне для разгрузкі чаго-н. Механічны р. || жаночы род: разгрузчыца.
Разгрукацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць моцна і доўга грукаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.