РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 32
Скаба
назоўнік | жаночы род
1. Выгнутая паўкругам металічная паласа, якая служыць ручкай у дзвярах, сундуках і пад.

2. Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот для змацавання драўляных частак будыніны. Змацаваць вуглы скобамі. || памяншальная форма: скобка. || прыметнік: скобачны.
Скабяны
прыметнік
Які мае адносіны да вырабаў з жалеза; звязаны з вытворчасцю і гандлем лёгкімі жалезнымі вырабамі (скобы, крукі, засоўкі і пад.). Скабяныя тавары.
Скаваны
прыметнік
Пазбаўлены лёгкасці, свабоды, натуральнасці, з затрымкай у дзеяннях, у праяўленні чаго-н. Скаваныя рухі. || назоўнік: скаванасць.
Скаварада (скавародка)
назоўнік | жаночы род
Мелкая металічная пасудзіна з загнутымі краямі, для смажання; патэльня. || прыметнік: скавародны.
Скаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць каваннем. С. сякеру.

2. Злучыць пры дапамозе кавання. С. звёны ланцуга.

3. Надзець кайданы, аковы або злучыць кайданамі з кім-н. С. злачынцаў.

4. пераноснае значэнне: Пазбавіць свабоды, лёгкасці ў рухах, дзеяннях. Мароз скаваў цела. Трывога скавала мае думкі. С. сілы ворага.

5. пераноснае значэнне: Зрабіць цвёрдым, нерухомым. Мароз скаваў возера. Зямлю скавала ранавата (безасабовая форма). || незакончанае трыванне: скоўваць. || назоўнік: скоўванне і скоўка.
Скавытаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пра сабаку: жаласна павіскваць, ціха ныць.

2. пераноснае значэнне: Крыўдзіцца, скардзіцца (размоўнае зневажальнае). || назоўнік: скавытанне.
Скавыш
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Моцны пранізлівы вецер з завываннем. С. завываў у коміне.
Скажоны
прыметнік
Няправільны, перайначаны. С. тэкст артыкула. || назоўнік: скажонасць.
Скажэнне
назоўнік | ніякі род
1. гл. сказіцца, -ць.

2. Памылка, няправільнасць. Недапушчальныя скажэнні ў газеце.
Сказ
назоўнік | мужчынскі род
1. У граматыцы: сінтаксічна і інтанацыйна аформленая канструкцыя, якая выражае закончаную думку. Безасабовы с. Складаны с.

2. Народнае эпічнае апавяданне аб падзеях мінулага або сучаснасці. С. пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

3. У літаратуразнаўстве: форма апавядання ў творы, што вядзецца ад імя літаратурнага героя. С. пра Лысую гару. || прыметнік: сказавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.