РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 47
Стаяцца
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра нежаданне або немагчымасць стаяць на месцы. Запрэжанаму каню не стаіцца.
Стаяць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, не рухаючыся. С. пад страхой. С. бокам. С. на цвёрдай глебе (таксама пераноснае значэнне: мець трывалую аснову для сваіх планаў, спраў і пад.). Кветкі с. у вазе. С. на сваім.

2. Быць пастаўленым, знаходзіцца дзе-н. Хата стаіць наводшыбе. Школа стаяла на ўзгорку. Талеркі стаяць на стале.

3. Быць, знаходзіцца, займаючы якое-н. становішча, выконваючы якую-н. работу, абавязкі. С. на чале завода. С. на варце інтарэсаў народа.

4. Не працаваць, не дзейнічаць (пра завод, фабрыку або механізмы і пад.). Фабрыка стаяла цэлы квартал. Гадзіннік стаяў.

5. Быць, знаходзіцца, мець месца. Вечарамі стаіць цішыня. Стаяла глыбокая ноч. Зіма стаяла марозная. У дзённіку стаіць пяцёрка. На пасылцы стаяла ўчарашняя дата.

6. Мець патрэбу ў разглядзе, вырашэнні, пераадоленні. Перад дэпутатамі стаяць пачэсныя задачы. Стаіць пытанне аб укараненні новага абсталявання.

7. Мець часовае месцазнаходжанне, размяшчацца дзе-н. У вёсцы стаяў гарнізон. Студэнты стаялі на кватэрах.

8. Мужна і стойка трымацца ў баі, вытрымліваць націск. Горад мужна стаяў да апошняга.

9. пераноснае значэнне, за каго-што. Дзейнічаць у чыіх-н. інтарэсах, змагацца на чыім-н. баку, абараняць каго-, што-н. С. за мірнае вырашэнне праблем. С. гарой за сяброў. 10. Пастаянна быць у памяці, перад вачамі (пра думкі, уяўленні і пад.). Вобраз цёткі стаіць у галаве. 1

1. Не псавацца, захоўвацца. Варэнне будзе с. доўга. 12. Трымацца на якім-н. узроўні; займаць якое-н. становішча. Вада стаіць на адным узроўні. Стрэлкі гадзінніка стаялі на сямі. 13. стой(це), ужыв. таксама: 1) у знач. пачакай(це), не спяшайся (спяшайцеся); 2) як выражэнне нязгоды, здзіўлення, прыпамінання чаго-н. Стойце, трэба лепш абмеркаваць! Як стой (як стаіць) (размоўнае) — 1) вельмі хутка; адразу; 2) без нічога, без рэчаў. || закончанае трыванне: пастаяць. || назоўнік: стаянне.
Стаячы
прыметнік
1. Вертыкальны. С. каўнер.

2. Не праточны, які не цячэ. Стаячая азярына.
Ствалаваты
прыметнік
Падобны на ствол (у 1 знач.). Ствалаватае сцябло. || назоўнік: ствалаватасць.
Ствалавы (стваловы)
прыметнік
1. гл. ствол.

2. у знач. назоўнік Рабочы, які кіруе механізмамі ствала шахты.
Ствалісты
прыметнік
Які мае многа ствалоў (у 1 знач.), а таксама, які мае моцны ствол або сцябло. || назоўнік: ствалістасць.
Стваральнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто стварае што-н.; тварэц. || жаночы род: стваральніца.
Стваральны
прыметнік
Які што-н. стварае, творчы. Стваральная праца. || назоўнік: стваральнасць.
Стварожыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ператварыцца ў тварог. Малако стварожылася. || незакончанае трыванне: стварожвацца. || назоўнік: стварожванне.
Стварожыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Ператварыць у тварог. || незакончанае трыванне: стварожваць. || назоўнік: стварожванне.
2009–2020. Беларусь, Менск.