РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2
Сэнс
назоўнік | мужчынскі род
1. Унутраная сутнасць, лагічнае значэнне чаго-н., якое спасцігаецца розумам. С. слова (яго значэнне). С. рамана.

2. Мэта, разумная аснова чаго-н. С. жыцця. С. работы. || прыметнік: сэнсавы.
Сэпія
назоўнік | жаночы род
1. Галаваногі марскі малюск, каракаціца, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва, а таксама малюнак, выкананы такой фарбай, або фатаграфія карычневага тону.
Сэпсіс
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Цяжкае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца хваробатворнымі мікробамі. || прыметнік: сэптычны.
Сэптыма
назоўнік | жаночы род
У музыцы: інтэрвал шырынёй у сем ступеней. Вялікая с. Малая с.
Сэр
назоўнік | мужчынскі род
Пачцівы зварот да мужчыны ў Англіі і ЗША; адзін з дваранскіх тытулаў, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.
Сэрвіс
назоўнік | мужчынскі род
Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэбнасцей, а таксама сукупнасць арганізацый, якія займаюцца абслугоўваннем бытавых патрэб людзей і стварэннем розных выгод для іх. Аўтамабільны с. || прыметнік: сэрвісны.
Сэрца
назоўнік | ніякі род
1. Цэнтральны орган крывяноснай сістэмы, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці). С. б'ецца. Хворае с.

2. пераноснае значэнне: Гэты орган як сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў, настрояў. У яго добрае с. Няма ў іх с. (пра злых, нядобрых людзей).

3. пераноснае значэнне: Важнейшае месца чаго-н., цэнтр. Мінск — с. нашай дзяржавы.

4. Унутраная частка ствала дрэва, сцябла ці плода расліны. На выгляд дрэва магутнае, а с. гнілое. С. морквы. Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні. Ад усяго сэрца — шчыра, чыстасардэчна. З адкрытым сэрцам — даверліва, ад душы. Прымаць блізка да сэрца што (размоўнае) — аднесціся да чаго-н. з увагай, спачуваннем. Сэрца кроўю абліваецца чыё, у каго (размоўнае) — каму-н. вельмі цяжка ад душэўнага болю. || памяншальная форма: сэрцайка. || прыметнік: сардэчны.
Сэрца
назоўнік | ніякі род
Засаўка ў замку, якая высоўваецца пры павароце ключа.
Сэрцабіцце
назоўнік | ніякі род
1. Біццё, рытм сэрца. Спакойнае с.

2. Пачашчанае біццё сэрца (ад хваляванняў, хваробы і пад.). У дзіцяці высокая тэмпература і с.
Сэрцавед
назоўнік | мужчынскі род
Знаўца чалавечай душы. || жаночы род: сэрцаведка.
2009–2019. Беларусь, Менск.