РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 314
Салдатка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Жонка салдата, які пайшоў на вайну.
Салдатня
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік | зневажальнае
Салдаты.
Салдафон
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | зневажальнае
Грубы, некультурны чалавек з ваенных. || прыметнік: салдафонскі.
Саленне
назоўнік | ніякі род
1. гл. саліць.

2. Пасоленыя ў запас харчовыя прадукты. Назапасіць на зіму розных саленняў.
Салетра
назоўнік | жаночы род
Азотнакіслая соль калію, натрыю, амонію, ужываецца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, аграноміі. || прыметнік: салетравы.
Салёнасць
назоўнік | жаночы род
Насычанасць соллю. Ступень салёнасці мораў бывае розная.
Салёны
прыметнік
1. Насычаны соллю, які ўтрымлівае ў сабе соль. Салёнае мора.

2. Пасолены з перавышэннем нормы. С. блін. Салёныя пельмені.

3. Прыгатаваны ў растворы солі ў запас. Салёныя грыбы.

4. неран. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці (размоўнае). Салёны анекдот. С. жартаўлівае:
Салідарнасць
назоўнік | жаночы род
Актыўнае спачуванне якім-н. дзеяннем, адзінства поглядаў, інтарэсаў, думак. Сяброўская с.
Салідарны
прыметнік
1. Які выражае сваю салідарнасць з кім-, чым-н., аднадушны.

2. У юрыспрудэнцыі — той, хто нясе сумесную з кім-н. адказнасць. Салідарныя адказчыкі.
Салідарызавацца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Выказаць (выказваць) сваю салідарнасць з кім-, чым-н. С. з думкай дакладчыка. || назоўнік: салідарызацыя.
2009–2019. Беларусь, Менск.