РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 314
Самавольны
прыметнік
1. Які паступае, робіць па сваёй волі, не лічачыся ні з кім. Самавольныя дзеянні.

2. Які робіцца без дазволу, самаўпраўны. Самавольная паездка. || назоўнік: самавольнасць.
Самавольства
назоўнік | ніякі род
1. Схільнасць рабіць што-н. па-свойму, не лічачыся ні з кім. С. адміністрацыі.

2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. С. дзяцей.
Самавук
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і самавучка.
Самавукам
прыслоўе
Самастойна, без сістэматычнага навучання, без кіраўніка. Авалодаць граматай с.
Самавучка
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Чалавек, які навучыўся чаму-н. самастойна, без сістэматычнага навучання і без кіраўніка. Кравецс.
Самавучыцель
назоўнік | мужчынскі род
Падручнік для вывучэння чаго-н. самастойна, без дапамогі кіраўніка. С. ігры на баяне. С. французскай мовы.
Самавызначыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вызначыць сваё месца ў жыцці, у грамадстве, усвядоміць свае грамадскія, класавыя, нацыянальныя інтарэсы. || незакончанае трыванне: самавызначацца. || назоўнік: самавызначэнне.
Самавызначэнне
назоўнік | ніякі род
1. гл. самавызначыцца.

2. Вызначэнне, выяўленне народам сваёй волі ў адносінах свайго нацыянальнага і дзяржаўнага ладу. Права нацый на с.
Самавыкрыванне (самавыкрыццё)
назоўнік | ніякі род
Выкрыванне самога сябе, сваіх дзеянняў, учынкаў.
Самавыхаванне
назоўнік | ніякі род
Выхаванне самога сябе.
2009–2019. Беларусь, Менск.