РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 314
Самавыхваленне
назоўнік | ніякі род
Усхваленне, праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг.
Самагон (самагонка)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Самаробная гарэлка з хлеба, цукру, караняплодаў, садавіны і пад. || прыметнік: самагонны. С. апарат.
Самагоншчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто вырабляе самагонку. || жаночы род: самагоншчыца.
Самагубны
прыметнік
1. гл. самагубства.

2. пераноснае значэнне: Небяспечны, згубны для самога сябе (кніжнае). С. ўчынак. Самагубнае рашэнне. || назоўнік: самагубнасць.
Самагубства
назоўнік | ніякі род
Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця. Пакончыць жыццё самагубствам. Палітычнае с. (пераноснае значэнне: дзеянні, учынак, якія вядуць да спынення сваёй палітычнай дзейнасці). || прыметнік: самагубны. С. акт.
Самадастатковы
прыметнік
1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэбнасцей.

2. Дастаткова значны сам па сабе, які мае зусім самастойнае значэнне. Самадастатковая велічыня.
Самадзейнасць
назоўнік | жаночы род
1. Праяўленне асабістага пачыну ў якой-н. справе.

2. Непрафесійная тэатральна-мастацкая дзейнасць, выступленні асоб, якія не з'яўляюцца артыстамі. Мастацкая с.
Самадзейны
прыметнік
Які-дзейнічае самастойна, уласнымі творчымі сіламі, па ўласнаму пачыну. Самадзейнае мастацтва. С. харавы калектыў.
Самадзелка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Самаробная рэч.
Самадзельны
прыметнік | размоўнае
Самаробны, зроблены хатнімі сродкамі. С. радыёпрыёмнік.
2009–2019. Беларусь, Менск.