РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 314
Самалюбства
назоўнік | ніякі род
Пачуццё ўласнай годнасці, якое звычайна спалучаецца з раўнівымі адносінамі да думкі пра сябе іншых людзей. Хваравітае с.
Самамэта
назоўнік | жаночы род
Мэта, дасягненне якой не з'яўляецца сродкам для дасягнення іншых мэт. Для музыканта тэхніка не с.
Саман
назоўнік | мужчынскі род
Цэгла-сырэц, зробленая з сумесі гліны, гною, саломы або якіх-н. валакністых матэрыялаў. || прыметнік: саманны.
Саманабыты
прыметнік
Не спадчынны, набыты асабіста, на свае сродкі.
Саманаводны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які аўтаматычна наводзіцца на цэль. Саманаводная ракета.
Саманадзейны
прыметнік
Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, які выражае такую празмерную ўпэўненасць. С. чалавек. С. адказ. || назоўнік: саманадзейнасць.
Саманазва
назоўнік | жаночы род
Імя, якім які-н. народ называе сам сябе.
Саманарыхтоўка
назоўнік | жаночы род
Нарыхтоўка чаго-н. (паліва, сыравіна і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі.
Самапавага
назоўнік | жаночы род
Павага да самога сябе.
Самападман
назоўнік | мужчынскі род
Абман самога сябе, унушэнне сабе таго, чаго няма ў сапраўднасці.
2009–2019. Беларусь, Менск.