РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 314
Сабачнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Памяшканне для сабак; сабакарня.

2. Тое, што і сабакар (у 1 і 2 знач.).

3. Аматар сабак (размоўнае).
Сабачуга
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Вялізны сабака. Такога сабачугу не даводзілася бачыць.
Сабачы
прыметнік
1. гл. сабака.

2. Вельмі цяжкі, нязносны, а таксама (пра мароз, холад) незвычайна моцны ў сваім праяўленні (размоўнае). Сабачая доля. С. холад.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных тэрмінаў. Сабачая мята. С. клешч. Ушыцца ў сабачую скуру (размоўнае) — страціць сумленне.
Сабе
часціца | размоўнае
Ужыв. пры дзеясловах або займенніках для абазначэння спакойнага, свабоднага, незалежнага дзеяння. Еду с. і ні пра што не думаю. Што яна с. думае? Нішто сабе (размоўнае) — не дрэнны. Так сабе (размоўнае) — 1) ні добрае, ні дрэннае (пра каго-, штон.); 2) проста так, несур'ёзна. Няхай (хай) сабе (размоўнае) — добра, хай будзе так.
Сабекошт
назоўнік | мужчынскі род
Грашовыя выдаткі прадпрыемства пры вырабе прадукцыі (або яе транспартаванні, набыцці). Знізіць с. прамысловых тавараў.
Сабес
назоўнік | мужчынскі род
1. Скарачэнне: сацыяльнае забеспячэнне. Органы сабеса.

2. Установа, якая займаецца пытаннямі сацыяльнага забеспячэння. Здаць дакументы ў с. || прыметнік: сабесаўскі.
Сабо
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Абутак на драўлянай падэшве.
Сабор
назоўнік | мужчынскі род
1. Сход, з'езд (устарэлае і спецыяльны тэрмін). Земскі с. Царкоўны с. Памесны с. (з'езд служыцеляў хрысціянскай царквы).

2. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры. Кафедральны с. || прыметнік: саборны.
Сабораванне
назоўнік | ніякі род
Адно з таінстваў хрысціянскай царквы: чытанне малітваў, памазанне ялеем цяжкахворага або паміраючага чалавека.
Сабораваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
У хрысціян: правесці (праводзіць) над кім-н. сабораванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.