РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 294 295 296 297 298 299 300 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сэрвіс
назоўнік | мужчынскі род
Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэбнасцей, а таксама сукупнасць арганізацый, якія займаюцца абслугоўваннем бытавых патрэб людзей і стварэннем розных выгод для іх. Аўтамабільны с. || прыметнік: сэрвісны.
Сэрца
назоўнік | ніякі род
1. Цэнтральны орган крывяноснай сістэмы, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці). С. б'ецца. Хворае с.

2. пераноснае значэнне: Гэты орган як сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў, настрояў. У яго добрае с. Няма ў іх с. (пра злых, нядобрых людзей).

3. пераноснае значэнне: Важнейшае месца чаго-н., цэнтр. Мінск — с. нашай дзяржавы.

4. Унутраная частка ствала дрэва, сцябла ці плода расліны. На выгляд дрэва магутнае, а с. гнілое. С. морквы. Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні. Ад усяго сэрца — шчыра, чыстасардэчна. З адкрытым сэрцам — даверліва, ад душы. Прымаць блізка да сэрца што (размоўнае) — аднесціся да чаго-н. з увагай, спачуваннем. Сэрца кроўю абліваецца чыё, у каго (размоўнае) — каму-н. вельмі цяжка ад душэўнага болю. || памяншальная форма: сэрцайка. || прыметнік: сардэчны.
Сэрца
назоўнік | ніякі род
Засаўка ў замку, якая высоўваецца пры павароце ключа.
Сэрцабіцце
назоўнік | ніякі род
1. Біццё, рытм сэрца. Спакойнае с.

2. Пачашчанае біццё сэрца (ад хваляванняў, хваробы і пад.). У дзіцяці высокая тэмпература і с.
Сэрцавед
назоўнік | мужчынскі род
Знаўца чалавечай душы. || жаночы род: сэрцаведка.
Сэрцаед
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | жартаўлівае
Той, хто лёгка пакарае чужыя сэрцы, улюбляе ў сябе. || жаночы род: сэрцаедка.
Сэрцападобны
прыметнік
Падобны па форме да сэрца1 (у 1 знач.).
Сэтэр
назоўнік | мужчынскі род
Парода паляўнічых даўгашэрсных сабак. Ірландскі с.
Сюды
прыслоўе
У гэта месца, у гэты бок. Палажы с. кнігу! Прынясі с. граблі!
Сюды-туды
прыслоўе
1. У той і другі бок; у розныя бакі. Чалавек бегае сюды-туды з самага ранку.

2. У некаторыя месцы. Трэба сюды-туды збегаць.

3. Нішто сабе, дапушчальна (размоўнае). Днём яшчэ сюды-туды, а ў вячэрні змрок адчуваеш сябе, як у склепе.
2009–2019. Беларусь, Менск.