РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 297 298 299 300 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сяголета (сёлета)
прыслоўе
У гэтым годзе, гэты год. С. ўнучак у школу пойдзе.
Сяголетні (сёлетні)
прыметнік
Гэтага года. Сяголетнія яблыкі. С. ўраджай.
Сягоння (сёння)
прыслоўе
1. У гэты дзень. С. паеду ў Маскву.

2. пераноснае значэнне: Цяпер. С. студэнт, а заўтра настаўнік. З. у знач. назоўнік, нескланяльнае, н. Цяперашні дзень. На с. ўзяла білеты ў кіно. На с. (пераноснае значэнне: у дадзены момант). Наша с. (пераноснае значэнне: цяперашняе жыццё).Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (размоўнае) — вельмі хутка, у бліжэйшы час. || прыметнік: сягонняшні і сённяшні. На с. дзень (на сёння). Жыць сягонняшнім (сённяшнім) днём — не думаючы пра будучае.
Сядалішча
назоўнік | ніякі род
Частка чалавечага цела, на якую садзяцца; ягадзіцы. || прыметнік: сядалішчны.
Сядаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і садзіцца.

2. сядай(це). Ужыв. як прапанова, запрашэнне сесці.
Сядзелка
назоўнік | жаночы род
Асоба малодшага медыцынскага персаналу, якая даглядае цяжкахворых, сядзіць ля пасцелі цяжкахворага.
Сядзенне
назоўнік | ніякі род
1. гл. сядзець.

2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца. Сядзенні ў аўтобусе зручныя.
Сядзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Займаць такое становішча, пры якім тулава апіраецца на што-н. сваёй ніжняй часткай. С. на лаўцы. С. вярхом (на кані).

2. Пра птушак, насякомых: знаходзіцца на якім-н. месцы, не рухаючыся. Ластаўкі сядзяць на правадах.

3. Знаходзіцца, быць дзе-н., у якім-н., месцы (пра людзей і прадметы). С. цэлы дзень дома. Куры сядзяць запёртыя ў хпяве. Хлеб сядзіць у печы.

4. Знаходзіцца ў якім-н. стане або займацца чым-н. С. без работы. С. без хлеба (галадаць). С. з хворым дзіцем месяц. С. за вязаннем. С. за чарцяжамі.

5. Быць у зняволенні; быць пазбаўленым свабоды. С. у турме. С. на гаўптвахце.

6. Знаходзіцца, размяшчацца дзе-н. Шыбы ў вокнах сядзяць няшчыльна. Пад сасной сядзіць баравік.

7. Глыбока ўпіўшыся куды-н., аставацца там. Стрэмка сядзіць у пальцы. Куля сядзела вельмі глыбока ў назе.

8. Пра адзенне: добра аблягаць фігуру. Сукенка сядзіць прыгожа.Вось дзе сядзіць хто-што ў каго (размоўнае, неадабральнае) — пра каго-, што-н., што прычыняе вялікія клопаты, непрыемнасці. Сядзець у дзеўках (размоўнае) — доўга не выходзіць замуж. || назоўнік: сядзенне.
Сядзіба
назоўнік | жаночы род
1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам і агародам, што складаюць адну гаспадарку. Сялянскія сядзібы.

2. Зямельны ўчастак, заняты будынкамі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам. || прыметнік: сядзібны.
Сядзячы
прыметнік
1. Такі, які сядзіць. Злавіць сядзячага зайца

2. Такі, які бывае, калі сядзяць. Заснуць у сядзячай позе. 2. Звязаны са знаходжаннем на адным месцы; маларухомы. Сядзячая работа.

3. Прызначаны для сядзення (размоўнае). У аўтобусе 40 сядзячых месц.
2009–2019. Беларусь, Менск.