РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 298 299 300 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сядлаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прымацоўваць сядло на спіне жывёлы. С. коней. || закончанае трыванне: асядлаць. || назоўнік: сядланне і сядлоўка.
Сядло
назоўнік | ніякі род
1. Частка збруі для верхавой яады ў выглядзе сядзення для конніка, якое ўмацоўваецца на спіне жывёлы. Новае с. Выбіць з сядла (таксама пераноснае значэнне: вывесці з раўнавагі, пазбавіць спакою).

2. Скураное сядзенне ў веласіпеда, матацыкла.

3. Паніжэнне між дзвюма вышынямі ў горным хрыбце. С. Эльбруса. || памяншальная форма: сядзельца. || прыметнік: седлавы.
Сядок
назоўнік | мужчынскі род
1. Коннік, верхавы.

2. Пасажыр, які едзе ў павозцы, карэце, санях (часам наймаючы вазака). Браць у дарогу седакоў.
Сядун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які вядзе маларухомае сядзячае жыццё, пасіўны, бяздзейны.
Сяк-так
прыслоўе
1. З вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь. Ён сяк-так пераплыў раку.

2. у знач. выказніка: Цярпіма. Ну як жыццё? — Сяктак.
Сякач
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Востры нож, інструмент, механізм для раздраблення, сячэння чаго-н.
Сякач
назоўнік | мужчынскі род
Дарослы самец дзіка, марскога коціка.
Сякера
назоўнік | жаночы род
1. Насаджаная на тапарышча металічная прылада для сячэння з лязом з аднаго боку і абухом з другога. Бацька купіў новую сякеру.

2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю. || памяншальная форма: сякерка.
Сякі-такі
займеннік | размоўнае
Нязначны, некаторы. Трэба навесці сякі-такі парадак. Ёсць сякія-такія заўвагі.
Сякучая
назоўнік | жаночы род
У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую. Правесці сякучую.
2009–2019. Беларусь, Менск.