РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сямікласнік
назоўнік | мужчынскі род
Вучань сёмага класа. || жаночы род: сямікласніца.
Сямікратны
прыметнік
Зроблены сем разоў, павялічаны ў сем разоў. У сямікратным памеры. С. чэмпіён па гімнастыцы (які сем разоў заваяваў гэта званне).
Сямімесячны
прыметнік
1. Працягласцю ў сем месяцаў. Сямімесячная хвароба.

2. Узростам у сем месяцаў. Сямімесячнае дзіця.

3. Пра немаўля: які нарадзіўся неданошаным, праз сем месяцаў пасля зараджэння. Выходжванне сямімесячных (назоўнік).
Сямімільны
прыметнік
Даўжынёй у сем міль. Ісці сямімільнымі крокамі (пераноснае значэнне: вельмі хутка).
Сямітысячны
прыметнік
1. Ліч. парадкавы лічэбнік: да сем тысяч. С. нумар.

2. Які складаецца з сямі тысяч адзінак. Сямітысячнае войска.

3. Цаною ў сем тысяч. Сямітысячная шакаладка.
Сянаж
назоўнік | мужчынскі род
Падвяленая здробненая трава, звычайна прасаваная, якая захоўваецца ў спецыяльных герметычна закрытых сховішчах і выкарыстоўваецца як багаты вітамінамі прэсны корм для жывёлы. С. з люцэрны. || прыметнік: сянажны.
Сяннік
назоўнік | мужчынскі род
Матрац, набіты сенам ці саломай. || прыметнік: сенніковы.
Сярдзіты
прыметнік
1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны. Сярдзітая суседка.

2. Які выражае раздражненне, злуецца на каго-, што-н. С. позірк. С. на жонку.

3. Які моцна дзейнічае, моцны (пра віно, табаку, гарчыцу і пад.). Сярдзітая гарчыца. С. перац.

4. пераноснае значэнне: Вельмі моцны (пра мароз, вецер і пад.; размоўнае). С. мароз. Сярдзітая зіма. || назоўнік: сярдзітасць.
Сяржант
назоўнік | мужчынскі род
Званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі, а таксама асоба, якая мае гэта званне. || прыметнік: сяржанцкі.
Сярмяга
назоўнік | жаночы род
Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна. || прыметнік: сярмяжны.
2009–2019. Беларусь, Менск.