РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сярністы
прыметнік
Які мае ў сабе серу (у 1 знач.). Сярністыя мінералы.
Сярод
прыназоўнік
1. У прамежку паміж краямі якой-н. прасторы, пераважна пасярод яе. Палянка с. лесу.

2. У акружэнні каго-, чаго-н. (якіх-н. аднародных прадметаў, з'яў, асоб); паміж кім-, чым-н. Карабель с. ільдоў.

3. Між канцом і пачаткам якога-н. часавага перыяду, у сярэдзіне. Прачнуцца с. ночы.

4. У асяроддзі каго-н., у складзе якога-н. мноства. Агітацыйная работа с. выбаршчыкаў.
Сярод
прыстаўка
Утварае прыметнікі са знач. які знаходзіцца сярод, пасярод чаго-н., у сярэдзіне чаго-н., напр. сяроддзё'нны, сяродсезонны.
Сярпянка
назоўнік | жаночы род
Лёгкая баваўняная тканіна вельмі рэдкага пляцення. || прыметнік: сярпянкавы.
Сярэбра
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да серабра (у 1 знач.), напр. сярэбразмяшчальны, сярэбраплавільны, сярэбрасвінцовы.
Сярэбранік
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па серабрэнню.
Сярэбраны
прыметнік
1. Зроблены з серабра. Сярэбраная лыжка.

2. Які змяшчае серабро. Сярэбраная руда.

3. пераноснае значэнне: Колерам або бляскам падобны да серабра. С. іней. 3. Меладычна звонкі, высокага тону. С. голас. С. звон. Сярэбранае вяселле — дзень дваццаціпяцігоддзя шлюбнага жыцця.
Сярэдзіна
назоўнік | жаночы род
1. Сярэдняя частка чаго-н., роўна аддаленая ад краёў або пачатку і канца чаго-н. С. круга. С. дня. У сярэдзіне лета.

2. Паясніца (размоўнае). Баліць с. || памяншальная форма: сярэдзінка. Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.
Сярэдне
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, са знач.: 1) сярэдні (у 2 знач.), напр. сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны; 2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр. сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны; 3) сярэдні (у 3 знач.), напр. сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы; 4) які з'яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр. сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны; 5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр. сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.
Сярэдневяковы
прыметнік
Які мае адносіны да сярэдневякоўя. Сярэдневяковае мастацтва.
2009–2019. Беларусь, Менск.