РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сярэдневякоўе
назоўнік | ніякі род
Сярэднія вякі. Ранняе с.
Сярэдні
прыметнік
1. Які знаходзіцца ў сярэдзіне, паміж якімі-н. крайнімі пунктамі, велічынямі і пад.; прамежкавы. Сярэдняе цячэнне ракі. Чалавек сярэдняга росту. С. ўзрост.

2. Які ўяўляе сабой велічыню, атрыманую дзяленнем сумы некалькіх велічынь на іх колькасць. Сярэдняя зарплата за год. Сярэдняя вага. Сярэдняя хуткасць цягніка. Сярэдняе (назоўнік) арыфметычнае.

3. Пасрэдны; ні добры, ні благі. С. студэнт. Сярэднія поспехі.

4. Не вышэй звычайнага ўзроўню, нормы. Сярэднія патрабаванні. Сярэдняе вуха — поласць за барабаннай перапонкай, перад унутраным вухам.Вышэй (ніжэй) сярэдняга — вышэй (ніжэй) якой-н. нормы. У сярэднім — зыходзячы з сярэдніх велічынь, паказчыкаў.
Сярэдня
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, ужыв. замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. сярэднядзённы, сярэдняпозні, сярэднярускі, сярэдняспелы, сярэднясутачны.
Сярэднявечча
назоўнік | ніякі род
Тое, што і сярэдневякоўе.
Сястра
назоўнік | жаночы род
1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў. Родная с. Дваюрадная (стрыечная) с.

2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе. Медыцынская с. Хірургічная с. С.-гаспадыня (якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш.).Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым. Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі. || памяншальная форма: сястрыца і сястрычка. || прыметнік: сястрын і сястрынскі.
Сятчатка
назоўнік | жаночы род
Унутраная святлоадчувальная абалонка вока.
Сяўба
назоўнік | жаночы род
1. гл. сеяць.

2. Пара, калі сеюць. Пачалася с. С. ярыны.
Сяўруга
назоўнік | жаночы род
Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых. || прыметнік: сеўружыны.
Сяўружына
назоўнік | жаночы род
Мяса сяўругі як ежа.
Сячкарня
назоўнік | жаночы род
Сельскагаспадарчая машына для рэзкі саломы на корм, а таксама для здрабнення зялёнай масы раслін на сілас.
2009–2019. Беларусь, Менск.