РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 314
Сабраны
прыметнік
Які ўмее засяродзіцца; падцягнуты. || назоўнік: сабранасць. У навуковай працы патрэбна с. і засяроджанасць.
Сабрат
назоўнік | мужчынскі род
Блізкі таварыш па занятку, па роду дзейнасці. С. па зброі.
Сабрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сысціся, з'ехацца, згрупавацца ў адно месца. Сабраліся ўсе ўдзельнікі паходу. Вечарам уся сям'я сабралася дома.

2. Паступова накапіцца, назбірацца ў адным месцы. Сабралася нямала ягад. Над балотам збіраюцца хмары.

3. Падрыхтаваць, нагатаваць усё неабходнае для паездкі, паходу куды-н. С. ў горад. С. на рыбную лоўлю.

4. Наважыцца зрабіць што-н. С. вячэраць. С. садзіць агарод.

5. (звычайна са словамі сілы, думкі, дух і пад.). Унутрана арганізаваць сябе. С. з магчымасцямі. С. з духам (набрацца смеласці).Сабрацца ў прочкі — звычайна пайсці ад мужа; пакінуць сваю сям'ю з-за неладоў. Сабрацца ў свіныя галасы (размоўнае) — у позні час, са спазненнем. || незакончанае трыванне: збірацца. || назоўнік: збор.
Сабраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сканцэнтраваць у адным месцы, запрасіўшы або прымусіўшы прыехаць, прыйсці куды-н. С. студэнтаў. С. калгаснікаў на сход.

2. што і чаго. Назапасіць дзе-н., паступова збіраючы, адшукваючы. С. многа значкоў. С. грошы на мэблю.

3. Размясціць блізка адно ля аднаго; злучыць у што-н. С. кветкі ў букет.

4. Зняць пасля паспявання ўраджай. С. ягады з кустоў парэчак. С. добры ўраджай пшаніцы.

5. што і чаго. Пазбіраць, падбіраючы з зямлі рассыпанае, раскіданае; прывесці ў парадак. С. шчаўя ў суп. С. бульбу пасля бараны. С. інструмент са стала.

6. Даведаўшыся з розных крыніц, сканцэнтраваць, змясціць у адным месцы. С. звесткі. С. прапановы і заўвагі.

7. Атрымаць за сябе, за сваю кандыдатуру пры галасаванні. С. большасць галасоў.

8. Злажыўшы ў адно месца, падрыхтаваць, нагатаваць. С. сумку ў дарогу.

9. Падрыхтаваць у дарогу таго, хто ад'язджае. С. сына ў паездку. 10. Злучыўшы асобныя часткі, дэталі, атрымаць што-н. цэлае. С. магнітафон. С. будзільнік. 1

1. пераноснае значэнне: Мабілізаваць свае сілы, волю, энергію і пад., прывесці сябе ў актыўны стан. С. волю. 12. Зрабіць зборкі на чым-н. С. сукенку ў поясе. 13. Паставіць, прыгатаваць на стол усё неабходнае для яды. Тое-сёе можна с. на стол. С. абед. || незакончанае трыванне: збіраць. || назоўнік: збор і збіранне.
Сабутэльнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які п'е, п'янствуе разам з кім-н. || жаночы род: сабутэльніца.
Сава
назоўнік | жаночы род
Драпежная начная птушка з вялікай круглай галавой, з вялікімі вачамі і кароткай загнутай дзюбай. || прыметнік: савіны.
Савакупіцца
дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне
Здзейсніць палавы акт. || незакончанае трыванне: савакупляцца. || назоўнік: савакупленне.
Саван
назоўнік | мужчынскі род
Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. || прыметнік: саванны.
Саванна
назоўнік | жаночы род
Трапічны стэп з рэдкімі дрэвамі і хмызнякамі. || прыметнік: саванны.
Савет
назоўнік | мужчынскі род
1. Прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР, адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства. Улада Саветаў. С. нацыянальнасцей. Вярхоўны С. Беларусі. Сельскі С. Гарадскі С. Мясцовыя Саветы.

2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі. Савет Міністраў рэспублікі.

3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад. Савет Бяспекі ААН. Вучоны с. інстытута. Педагагічны савет школы. С. атрада. Мастацкі с. тэатра.
2009–2019. Беларусь, Менск.