РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бялок
назоўнік | мужчынскі род
1. Празрыстая частка птушьшага яйца, якая акружае жаўток.

2. Непразрыстая белая абалонка вока. || прыметнік: бялковы і бялочны.
Бялуга
назоўнік | жаночы род
Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых. || прыметнік: белужыны. Белужыная ікра.
Бялужына
назоўнік | жаночы род
Мяса бялугі як ежа.
Бялуха
назоўнік | жаночы род
Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку. || прыметнік: белушыны.
Бяльмо
назоўнік | ніякі род
1. Белазатая пляма на рагавой абалонцы вока.

2. толькі Вочы (размоўнае грубае). 0 Вылупіць бельмы (размоўнае грубае) — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець. (Як) бяльмо на воку (размоўнае неадабральнае) — пра таго, хто перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, дакучлівасцю. || прыметнік: бяльмовы.
Бялюсенькі (бялюткі)
прыметнік
Вельмі белы. Бялюсенькія (бялюткія) сняжынкі.
Бялявы
прыметнік
1. Не зусім белы; белаваты. Узнімаўся б. туман.

2. Са светла-русымі валасамі. Б. хлапец.
Бяляк
назоўнік | мужчынскі род
1. Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы.

2. Белагвардзеец (размоўнае пагардлівае). Змова белякоў.
Бянтэжыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Хвалявацца, непакоіцца, губляцца. ВІдаць было, што дзяўчына бянтэжылася.
Бянтэжыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прыводзіць да разгубленасці. Яго словы бянтэжылі дзяўчыну.
2009–2019. Беларусь, Менск.