РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бярэмя
назоўнік | ніякі род
Такая колькасць чаго-н. (дроў, саломы і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці, ахапак. Б. дроў.
Бяседа
назоўнік | жаночы род
Збор гасцей з пачастункам. Балявала ўся б. || прыметнік: бяседны. Б. стол. Бяседныя госці — усе запрошаныя на бяседу.
Бяскарны
прыметнік
Які застаўся без пакарання. Бяскарная правіннасць. || назоўнік: бяскарнасць.
Бясквёткавы
назоўнік
Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі.
Бяскласавы
прыметнік
Які не падзяляецца на грамадскія класы. Бяскласавае грамад ства. || назоўнік: бяскласавасць.
Бясколерны
прыметнік
1. Які не мае колеру. Бясколерная вадкасць.

2. пераноснае значэнне: Нічым не адметны. Б. твар. || назоўнік: бясколернасць.
Бясконцы
прыметнік
1. Бяскрайні, які не мае канца межаў. Б. блакіт.

2. Надзвычай доўгі, працяглы. Бясконцыя спрэчкі.

3. Надзвычай моцны па сіле праяўлення. Бясконцая радасць. || назоўнік: бясконцасць.
Бяскорміца
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Адсутнасць або недахоп корму для жывёлы, птушак. Вя сенняя б.
Бяскрайні
прыметнік
Якога нельга акінуць вокам. Бяскрайнія просторы. || назоўнік: бяскрайнасць.
Бяскроўны
прыметнік
1. Які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны. Бяскроўныя губы.

2. Які адбываецца без кровапраліцця. Бяскроўная перамога.
2009–2019. Беларусь, Менск.