РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 140
Бакас
назоўнік | мужчынскі род
Балотная з доўгай дзюбай птушка, якая ваганнем пер'я ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка. || прыметнік: бакасіны.
Бакен
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Плывучы знак на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах. Агні бакенаў. || прыметнік: бакенны.
Бакенбарды (бакі)
назоўнік | жаночы род
Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку. Адпусціць б. Насіць б. || прыметнік: бакенбардны.
Бакеншчык
назоўнік | мужчынскі род
Вартаўнік пры бакенах. Працаваць бакеншчыкам. || прыметнік: бакеншчыцкі.
Баклага
назоўнік | жаночы род
Тое, што і біклага. || прыметнік: баклажны.
Баклажан
назоўнік | мужчынскі род
Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру. || прыметнік: баклажанавы. Баклажанавая ікра.
Бакоўка
назоўнік | жаночы род
Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н. Спаць у бакоўцы. || прыметнік: баковачны. Баковачнае акно.
Баксёр
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца боксам. Б. цяжкай вагі. || прыметнік: баксёрскі.
Баксёр
назоўнік | мужчынскі род
Парода тупамордых сабак; нямецкі бульдог. || прыметнік: баксёрскі.
Баксіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Займаецца боксам; весці бой па правілах бокса.
2009–2019. Беларусь, Менск.