РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 140
Барахло
назоўнік | ніякі род | размоўнае | зборны назоўнік
1. Старыя непрыгодныя рэчы, а таксама што-н. дробязнае, нязначнае. Мяхі з барахлом. Вырабляць рознае б.

2. пераноснае значэнне, лаянкавае Пра каго-, што-н. дрэннае. Тэта не чалавек, а нейкае б. || прыметнік: барахольны.
Барахолка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы. З самай раніцы гудзе б.
Барахольшчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які скупляе і перапрадае старыя рэчы. || жаночы род: барахольшчыца. || прыметнік: барахольшчыцкі.
Барацьба
назоўнік | жаночы род
1. Схватка двух, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі. Б. асілкаў. Французская б.

2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх напрамкаў. Б. класаў. З. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н. Б. з алкагалізмам. Б. за якасць прадукцыі. 4. пераноснае значэнне: Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў. Б. радасці з зайдрасцю.
Барацьбіт
назоўнік | мужчынскі род
Удзельнік барацьбы, змагар за ўсталяванне і распаўсюджванне новага, перадавога. Барацьбіты за мір. Барацьбіты падполля. || жаночы род: барацьбітка. || прыметнік: барацьбіцкі.
Барбарыс
назоўнік | мужчынскі род
Калючая кустовая расліна з дробнымі чырвонымі ягадамі, а таксама самі ягады. || прыметнік: барбарысавы. Барбарысавае варэнне.
Барбос
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі дваровы сабака (пераноснае значэнне: пра злога, грубага чалавека; лаянкавае).
Барва
назоўнік | жаночы род
1. Фарба, афарбоўка, колер. Барвы восені.

2. Густа-чырвоны, пурпуровы колер. Б. заліла лес.
Барвавець (барвовець)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вылучацца чырванню, чырванець. Усход барвавее.

2. Віднецца, вылучацца сваім чырвоным колерам. Сцягі барвавеюць. || закончанае трыванне: пабарвавець і набарвовець.
Барвовы (барвяны)
прыметнік
Ярка-чырвоны. Барвовае зарыеа. || назоўнік: барвовасць і барвянасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.