РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 14
Тугавухі
прыметнік
Які недачувае; глухаваты. || назоўнік: тугавухасць.
Тугадум
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які марудна ўсведамляе, павольна думае. || жаночы род: тугадумка.
Тугаплаўкі
прыметнік
Які плавіцца пры тэмпературы, што перавышае тэмпературу плаўленага жалеза. Т. метал. || назоўнік: тугаплаўкасць.
Тугі
прыметнік
1. Моцна нацягнуты. Тугая струна.

2. Да адказу напханы чым-н.; пругкі, ядраны. Т. мяшок. Т. качан капусты.

3. Які цяжка сціскаецца або расцягваецца. Тугая спружына.

4. пераноснае значэнне: Які заўсёды адчувае цяжкасці ў вырашэнні, выкананні чаго-н. (размоўнае). Яму туга (прыслоўе) давалася работа. Тугі на вуха (размоўнае) — глухаваты. || назоўнік: тугасць.
Тугрык
назоўнік | мужчынскі род
Грашовая адзінка Манголіі.
Туды
прыслоўе
У той бок, у тое месца; процілегласць сюды. Калі ты паедзеш т. ?Ні туды ні сюды (размоўнае) — ні ў той ні ў другі бок; ні з месца. Туды і назад — у абодва канцы.
Тужлівы
прыметнік
1. Прасякнуты тугой. Т. настрой.

2. Які наганяе, выклікае тугу. Тужлівая цішыня. || назоўнік: тужлівасць.
Тужурка
назоўнік | жаночы род
Форменная або дамашняя куртка, звычайна двухбортная. || прыметнік: тужурачны.
Тужыцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Напружвацца, рабіць фізічныя намаганні; старацца. Тужыўся падняць мех.
Тужыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Сумаваць, маркоціцца. Жывуць багата і не тужаць.

2. Гараваць, перажываць якое-н. няшчасце. Т. па сыне. || незакончанае трыванне: патужыць.
2009–2019. Беларусь, Менск.