РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Тужэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца тугім, больш тугім. Струна тужэе. Цеста тужэе. || закончанае трыванне: патужэць.
Туз
назоўнік | мужчынскі род
1. Старшая ў кожнай масці ігральная карта з адным ачком. Хадзіць з туза. Бубновы т.

2. пераноснае значэнне, чаго або які. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба (размоўнае). Фінансавыя тузы.
Тузаніна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Валтузня, штурханне; бойка. Пачаліся крыкі і т.
Тузацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць хуткія, рэзкія рухі, рыўкі. Бездапаможна т. ў вадзе.

2. Мучыцца, робячы што-н. (размоўнае). Т. на сваім палетку.

3. Штурхаць адзін аднаго, біцца, змагацца (размоўнае). Хлопчыкі штурхалі адзін аднаго, тузаліся. || аднакратны дзеяслоў: тузануцца.
Тузаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каго-што, за што. Торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі. Т. за вяроўку. Т. за валасы.

2. Рытмічна торгаць, пранізваць (пра боль). Палец нарываў і моцна тузаў.

3. пераноснае значэнне, каго. Непакоіць, дакучаць якімі-н. патрабаваннямі, прыдзіркамі і пад. (размоўнае). Яму немагчыма было працаваць, бо ўвесь дзень тузалі. || аднакратны дзеяслоў: тузануць. || назоўнік: тузанне.
Туземец
назоўнік | мужчынскі род
Ураджэнец, карэнны жыхар якой-н. краіны або мясцовасці (звычайна аддаленай ад цэнтраў цывілізацыі); абарыген. || жаночы род: туземка.
Туземны
прыметнік
Мясцовы, карэнны, уласцівы данай мясцовасці, краіне. Туземнае насельніцтва.
Тузлук
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Раствор солі для засолу рыбы, ікры і іншых прадуктаў, а таксама скураной сыравіны. || прыметнік: тузлучны.
Тук
назоўнік | мужчынскі род
1. Растоплены тлушч. Мачаць бульбу ў т.

2. Мінеральнае ўгнаенне (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: тукавы.
Тулава
назоўнік | ніякі род
Цела чалавека або жывёлы без галавы і канечнасцей.
2009–2019. Беларусь, Менск.