РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Туманны
прыметнік
1. гл. туман.

2. Ахутаны, засланы туманам. Т. бераг ракі. Туманная раніца.

3. Расплыўчаты, няясны; бачны як цераз туман. Вырысоўваліся туманныя сілуэты будынкаў.

4. пераноснае значэнне: Які мае няясны сэнс; незразумелы. Туманныя разважанні.

5. пераноснае значэнне: Невыразны, цьмяны. Туманныя вочы. Т. позірк. || назоўнік: туманнасць.
Туманограф
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для вымярэння шчыльнасці туману.
Тумба
назоўнік | жаночы род
1. ж. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара. Бетонная т.

2. ж. Падстаўка для чаго-н. у выглядзе такога слупка. З. ж. Круглае збудаванне для наклейвання аб'яў, афіш і пад. Рэкламная т. 4. пераноснае значэнне, м. і ж. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну; размоўнае зневажальнае). || памяншальная форма: тумбачка.
Тумбачка
назоўнік | жаночы род
1. гл. тумба.

2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка.
Тунгусы
назоўнік | мужчынскі род
Ранейшая назва эвенкаў. || жаночы род: тунгуска. || прыметнік: тунгускі.
Тундра
назоўнік | жаночы род
Зона арктычнага пояса, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю, а таксама тып расліннасці, характэрны для гэтай зоны. || прыметнік: тундравы.
Тунец
назоўнік | мужчынскі род
Марская прамысловая рыба сямейства скумбрыевых. || прыметнік: тунцовы.
Туніка
назоўнік | жаночы род
1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.

2. Касцюм танцоўшчыцы з ліфа і пышнай спадніцы (спецыяльны тэрмін).
Тунісцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туніса. || жаночы род: туніска. || прыметнік: туніскі.
Тунэль
назоўнік | мужчынскі род
Падземны пераход або праезд, пракладзены пад ракой, гарой або пад якім-н. іншым збудаваннем. Праходка тунэля. Т. нрацягласцю ў чатырыста метраў. || прыметнік: тунэльны.
2009–2019. Беларусь, Менск.