РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Тупа
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. тупы, напр. тупавугольны, тупагаловы, тупаморды.
Тупагаловы
прыметнік | размоўнае
Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. || назоўнік: тупагаловасць.
Тупаніна (тупатня)
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання.

2. Хаджэнне па розных іцстанцыях у сувязі з вырашэннем якой-н. справы. Тупаніны было на цэлы тыдзень.
Тупаносы
прыметнік
1. З шырокім або тоўстым носам, дзюбай (пра жывых істот). Т. сабака.

2. З тупым, шырокім носам, наском (пра прадметы). Тупаносыя чаравікі.
Тупат
назоўнік | мужчынскі род
Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго-н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары. Чуўся конскі т.
Тупацець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Часта і моцна тупаць нагамі пры хадзьбе, бегу і пад.

2. Часта стукаць, тупаць нагамі аб падлогу, зямлю. || назоўнік: тупаценне.
Тупаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб зямлю, падлогу і пад. Т. нагамі.

2. Хадзіць (размоўнае). Маці тупала каля печы. || аднакратны дзеяслоў: тупнуць. || назоўнік: тупанне.
Тупець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца тупым (у 1, 3, 5 і 6 знач.). Нажы тупеюць. Погляд тупее. Боль тупее. || закончанае трыванне: атупець. || прыметнік: тупы).
Тупік
назоўнік | мужчынскі род
1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду. Машына заехала ў т.

2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом. Паравоз стаяў у тупіку.

3. пераноснае значэнне: Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця. Вывесці гаспадарку з тупіка. Перагаворы зайшлі ў т. || памяншальная форма: тупічок. || прыметнік: тупіковы.
Тупіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Становіцца тупым (у 1 знач.), тупейшым. Сякера тупіцца. || закончанае трыванне: затупіцца і ступіцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.