РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Турбабудаванне
назоўнік | ніякі род
Вытворчасць турбін. || прыметнік: турбабудаўнічы.
Турбавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Праяўляць клопат, трывожыцца аб кім-, чым-н. Т. за дзяцей. Т. за будучы ўраджай.

2. Хвалявацца, непакоіцца. Не турбуйся, усё будзе добра.
Турбаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Парушаць чый-н. спакой, непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н. На рабоце яго не турбавалі.

2. Хваляваць, трывожыць. Яго турбавала незвычайная цішыня вакол.
Турбавінтавы
прыметнік
У авіяцыі: такі, у якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай. Т. рухавік. Т. самалёт.
Турбавоз
назоўнік | мужчынскі род
Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай. || прыметнік: турбавозны.
Турбагенератар
назоўнік | мужчынскі род
Электрычны генератар, які прыводзіцца ў рух паравой ці газавай турбінай. || прыметнік: турбагенератарны.
Турбаза
назоўнік | жаночы род
Турысцкая база. Пуцёўка на турбазу.
Турбан
назоўнік | мужчынскі род
Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.
Турбарэактыўны
прыметнік
У авіяцыі: такі, які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі. Т. рухавік. Т. самалёт.
Турбацыя
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Турбота, клопат.
2009–2019. Беларусь, Менск.