РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Тэматыка
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць, кола тэм. Гістарычная т. || прыметнік: тэматычны.
Тэматычны
прыметнік
1. гл. тэматыка.

2. Прысвечаны якой-н. адной тэме. Тэматычная выстаўка кніг.
Тэмбр
назоўнік | мужчынскі род
Характэрная афарбоўка гуку (у голаса, інструмента), якая надаецца яму абертонамі, прыгукамі. Прыемны т. голасу. || прыметнік: тэмбравы.
Тэмп
назоўнік | мужчынскі род
1. Ступень хуткасці ў выкананні музычнага твора, а таксама ў рухах, выкананні чаго-н., чытанні.

2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго-н. Тэмпы будаўніцтва. У тэмпе (размоўнае) — хутка, энергічна. || прыметнік: тэмпавы.
Тэмпера
назоўнік | жаночы род
1. Фарбы, расцёртыя на яечным жаўтку або на сумесі клеявога раствору з алеем.

2. Карціна, выкананая такімі фарбамі і асобымі тэхнічнымі прыёмамі. || прыметнік: тэмперны.
Тэмпераваны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
З дакладна вызначанай колькасцю тонаў і іх суадносінамі па вышыні. Т. інструмент. Т. музычны лад.
Тэмперамент
назоўнік | мужчынскі род
1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму. Чалавек з тэмпераментам.
Тэмпераментны
прыметнік
Жывы, энергічны, якому ўласцівы палкі тэмперамент. Т. чалавек. Темпераментнае выступленне. || назоўнік: тэмпераментнасць.
Тэмпература
назоўнік | жаночы род
1. Ступень нагрэтасці якога-н. цела, рэчыва; цеплавая характарыстыка. Т. вады. Т. паветра.

2. Ступень цеплыні чалавечага цела як паказчык стану здароўя. Памерыць тэмпературу дзіцяці.

3. Павышаная цеплыня цела; гарачка (размоўнае). У хворага т. || прыметнік: тэмпературны.
Тэмпературыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Хварэць, маючы высокую тэмпературу. Дзіця т.
2009–2020. Беларусь, Менск.