РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 126
Талмудыст
назоўнік | мужчынскі род
1. Паслядоўнік і тлумачальнік талмуда.

2. пераноснае значэнне: Начотчык, схаласт (зневажальнае).
Талон
назоўнік | мужчынскі род
Частка якога-н. дакумента, якая аддзяляецца ад цэлага або, наадварот, застаецца пасля аддзялення, а таксама кантрольны лісток на атрыманне чаго-н. Адрыўны т. Т. на дровы. || памяншальная форма: талончык. || прыметнік: талонны.
Талстоўка
назоўнік | жаночы род
Шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку, з поясам.
Талы
прыметнік
1. Які адтаў пад уздзеяннем цяпла. Т. снег. Талая зямля.

2. Які ўтварыўся ад раставання снегу або лёду (пра ваду). Талая вада.
Тальк
назоўнік | мужчынскі род
Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне. Прысыпаць талькам. || прыметнік: талькавы.
Талька
назоўнік | жаночы род
1. Маток пражы або нітак рознай велічыні. Пафарбавалі ў зялёны колер дзве талькі нітак.

2. Від матавіла, на якое звіваюць ніткі. Наматаць ніткі на тальку.
Талька
назоўнік | жаночы род
Тое, што і тальк.
Тальма
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Жаночая доўгая накідка без рукавоў.
Тальмах
назоўнік | мужчынскі род
Падвязка цераз плячо для падтрымання раненай або пашкоджанай рукі. На пероне стаяў салдат з рукой на тальмаху.
Тальянка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Аднарадны рускі гармонік. Даносіліся гукі тальянкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.