РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 126
Тарарахнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Загрукацець, загрымець.

2. Моцна ўдарыць; выстраліць. Т. па спіне. Т. з ружжа. || незакончанае трыванне: тарарахаць.
Тарасіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Грувасціцца таросамі (пра лёд).
Тарасіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Нагрувашчваць таросы. || назоўнік: тарашэнне.
Таратайка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Лёгкая на двух колах павозка.
Тараторыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Гаварыць вельмі хутка, скорагаворкай.
Тарахцець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі. Матор тарахціць.

2. пераноснае значэнне: Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць. || назоўнік: тарахценне.
Тарашчыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Шырока раскрываць (вочы). || закончанае трыванне: вытарашчыць.
Тарбаган
назоўнік | мужчынскі род
Грызун атрада суркоў, які водзіцца ў Забайкаллі, на Алтаі, у Манголіі і Паўночным Кітаі. || прыметнік: тарбаганавы.
Тарбан
назоўнік | мужчынскі род
Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.
Тарбаніст
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на тарбане.
2009–2020. Беларусь, Менск.