РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 126
Тарпаклад
назоўнік | мужчынскі род
Укладчык снапоў, саломы ці сена ў торпы; тарпавалыпчык.
Тарпан
назоўнік | мужчынскі род
Дзікі конь шэрай масці з чорнымі грывай і хвастом, які вадзіўся ў стэпах Усходняй Еўропы.
Тарпатына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і тэрпенцін. || прыметнік: тарпатынавы.
Тарпеда
назоўнік | жаночы род
Падводны снарад, які можа самастойна рухацца і наводзіцца на караблі праціўніка для іх знішчэння. || прыметнік: тарпедны. Т. катэр. Тарпедная атака.
Тарпедаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Атакаваць, паразіць (паражаць) тарпедаю. Т. варожыя караблі.

2. пераноснае значэнне: Падарваць (падрываць), парушыць (парушаць) знутры. Т. перагаворы. || назоўнік: тарпедаванне.
Тарпеданосны
прыметнік
Узброены тарпедамі. Тарпеданосная авіяцыя.
Тарпеднік
назоўнік | мужчынскі род
Ваеннаслужачы тарпеднага катэра.
Тарпедыст
назоўнік | мужчынскі род
Ваенны марак, які абслугоўвае тарпедны апарат.
Тарпецаносец
назоўнік | мужчынскі род
Баявы самалёт або карабель, узброены тарпедамі.
Тартак
назоўнік | мужчынскі род
Лесапільны завод.
2009–2020. Беларусь, Менск.