РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 126
Татары
назоўнік | мужчынскі род
1. Народ, які складае асноўные насельніцтва Татарыі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі, а таксама насяляе асобныя вобласці ў Паволжы, Сібіры і некаторых іншых месцах.

2. Назва розных плямён, утварыўшых дзяржаву Залатой Арды, аб'яднаных у 13—15 стст. || жаночы род: татарка. || прыметнік: татарскі.
Татуіраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Накалоць (наколваць) асобай фарбай узоры на целе. || закончанае трыванне: вытатуіраваць. || зваротны стан: татуіравацца. || назоўнік: татуіроўка. || прыметнік: татуіровачны.
Татуіроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. татуіраваць.

2. Вытатуіраваныя на целе ўзоры. Т. на спіне.
Таты
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які жыве ў прыкаспійскай частцы Азербайджана і на поўдні Дагестана. || жаночы род: татка. || прыметнік: тацкі. Тацкая мова (іранскай групы індаеўрапейскай сям'і моў).
Татэм
назоўнік | мужчынскі род
У дакласавым грамадстве: абогатвораная жывёла (іншы раз з'ява прыроды, расліна, прадмет), што лічыцца родапачынальнікам племені. || прыметнік: татэмны.
Татэмізм
назоўнік | мужчынскі род
Першабытны культ татэмаў. || прыметнік: татэмістычны.
Таўкатня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе; мітусня, сумятня.
Таўкач
назоўнік | мужчынскі род
1. Кароткая прылада з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-н. Жанчыны таўклі таўкачамі крупы на куццю.

2. пераноснае значэнне: Пра някемлівага чалавека, які таўчэцца, перашкаджаючы працаваць (размоўнае зневажальнае).
Таўкучка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Бойкае месца, базар, дзе прадаюць розныя рэчы з рук.
Таўраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Ставіць, выпальваць таўро. Т. жывёлу. || закончанае трыванне: затаўраваць.
2009–2020. Беларусь, Менск.