РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Уціснуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што ў што. Сціскаючы, з намаганнем змясціць, упхнуць. У. падушку ў чамадан.

2. Абвязваючы, зменшыць у аб'ёме. У. сена на возе. З. што ў што. Увабраць унутр. У. галаву ў плечы. || незакончанае трыванне: уціскаць.
Уціхамірыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Супакоіцца, суняцца; аслабець (пра сілу праяўлення чаго-н.). Крыкун уціхамірыўся. Мора ўціхамірылася.

2. Стаць паслухмяным, пакорным, утаймавацца. Раз'юшаны звер уціхамірыўся. || незакончанае трыванне: уціхамірвацца.
Уціхамірыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Супакоіць, зменшыць сілу праяўлення чаго-н. У. дзяцей. У. злосць.

2. Сілай супакоіць; задушыць (бунт, паўстанне і пад.). У. бунтаўшчыкоў.

3. Падпарадкаваць сваёй волі; утаймаваць. У. стыхію. У. раз'юшанага быка. || незакончанае трыванне: уціхамірваць.
Уціхнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і заціхнуць. Шум уціх. Уціхла навальніца. Боль уціх. Дзіця плакала доўга, а потым змаглося і ўціхла. || незакончанае трыванне: уціхаць.
Уцішыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Уціхамірыць, утаймаваць. У. сабаку.

2. Палегчыць або суняць (хваробу, боль); суцішыць, супакоіць (пачуцці, перажыванні і пад.). У. боль. У. хваляванні. || незакончанае трыванне: уцішваць.
Уцэліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Страляючы, кідаючы або ўдараючы, папасці ў каго-, што-н. Камень уцэліў яму ў патыліцу. У. каменем у акно.
Уцягнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прасунуцца ў вузкую адтуліну. Нітка ўцягнулася ў іголку.

2. Прыняць удзел у чым-н. У. ў размову.

3. пераноснае значэнне: Асвоіцца з чым-н., прывыкнуць, прызвычаіцца, прыахвоціцца да чаго-н. У. ў работу. У. ў гарэлку. || незакончанае трыванне: уцягвацца.
Уцягнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Цягнучы, завалачы каго-, што-н. у што-н. або сілаю ўвесці ўнутр чаго-н. У. сані ў вазоўню. У. каго-н. у памяшканне.

2. Усунуць у якую-н. адтуліну. У. нітку ў іголку.

3. Удыхнуць. У. паветра.

4. Утуліць, увабраць унутр (галаву, шчокі, жывот і пад.); запасці. У. галаву ў плечы. Жывот уцягнула.

5. пераноснае значэнне: Схіліць уступіць у што-н., прыняць удзел у чым-н. У. у драмгурток. У. у спрэчку. || незакончанае трыванне: уцягваць. || прыметнік: уцяжны. Уцяжная труба. У. рукаў помпы.
Уцяжарыць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне
Зрабіць цяжэйшым. У. канструкцыю. || незакончанае трыванне: уцяжарваць. || назоўнік: уцяжарванне.
Уцякаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і упадаць (у 2 знач.). Ручай уцякае ў рэчку. || закончанае трыванне: уцячы.
2009–2022. Беларусь, Менск.