РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Уцякач
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто ўцёк2 (у 2 знач.).

2. Тое, што і бежанец. || жаночы род: уцякачка.
Уцяміць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Зразумець сэнс, змест чаго-н., поўнасцю ўсвядоміць што-н. Я не адразу ўцяміў, пра што ідзе гаворка. У. сэнс выказвання.
Уцяпліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць цяплейшым, засцерагчы ад уздзеяння холаду. У. ферму. || незакончанае трыванне: уцяпляць. || назоўнік: уцяпленне. || прыметнік: уцяпляльны. У. чахол (прызначаны для ўцяплення).
Уцяпляльнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Уцяпляльны матэрыял.
Уцярпець (уцерпець)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Цярпліва перанесці, утрымацца ад якога-н. дзеяння. Не ўцярпеў (не ўцерпеў), каб не выказацца.
Уцяць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Адсякаючы, адразаючы, укараціць. У. канец вяроўкі.

2. Уцягнуць, увабраць унутр (галаву, шыю). У. галаву ў плечы. || незакончанае трыванне: уцінаць. || назоўнік: уцінанне.
Уцячы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паспешліва пайсці адкуль-н., бягом накіравацца куды-н. У. з дому.

2. Пайсці тайком адкуль-н., выратавацца ўцёкамі. Мядзведзь зрабіў падкоп і ўцёк у лес. У. з палону. || незакончанае трыванне: уцякаць.
Учадзелы
прыметнік
Атручаны чадам (у 1 знач.). Учадзелая дзіця.
Учапіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Моцна ўхапіцца за каго-, што-н. або ўплесціся за што-н., у што-н. У. ў борт машыны. У. ў валасы.

2. Зачапіцца за што-н. Кручок вуды ўчапіўся за водарасці. З. чым за што. Закрануць што-н. у час руху. У. воссю калёс за шула варот. 4. пераноснае значэнне: Тое, што і ухапіцца (у 2 знач.). У. за думку. 5. Далучыцца самавольна, без папярэдняй згоды да тых, хто ідзе куды-н. За намі ўчапіўся сабака. || незакончанае трыванне: учэплівацца.
Учапіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зачапіць за што-н. У. вудачку.

2. Павесіць. У. каралі на шыю.

3. У час руху зачапіць чым-н. ці за што-н. (размоўнае). У. колам у дрэва.
2009–2022. Беларусь, Менск.