РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 120
Удзесяцярых
прыслоўе
Колькасць у дзесяць асоб рознага полу або істот ніякага роду.
Удзесяцярыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Павялічыцца, узмацніцца ў дзесяць разоў, у многа разоў. Намаганні ўдзесяцярыліся. || незакончанае трыванне: удзесяцярацца.
Удзесяцярыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Павялічыць, узмацніць у дзесяць разоў, у многа разоў. У. сваё багацце. У. намаганні. || незакончанае трыванне: удзесяцяраць.
Удзеўбануць
дзеяслоў | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне
Ударыць дзюбай, клюнуць.
Удзірванелы
прыметнік
Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам. Удзірванелая зямля. || назоўнік: удзірванеласць.
Удзірванець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Урасці густой травой, пакрыцца дзёрнам. Удзірванела мяжа.
Удзьмуць (удзьмухнуць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дзьмучы, увесці ўнутр. У паветра куды-н. || незакончанае трыванне: удзімаць.
Удзяліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аддаць, даць, выдзеліўшы з чаго-н. У частку гаспадаркі сыну. У. увагу каму-, чаму-н. || незакончанае трыванне: удзяляць.
Удзяўбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Часта ўдараючы, разрыхліць, зрабіць паглыбленне ў чым-н. Зямля так умерзла, што не ў. яе.

2. Тое, што і удзеўбануць. || незакончанае трыванне: удзёўбваць.
Удзячнасць
назоўнік | жаночы род
Пачуццё, якое ўзнікае ў адказ за зробленае дабро, увагу; падзяка. Прыняць што-н. з удзячнасцю. Словы ўдзячнасці. Зрабіць што-н. у знак удзячнасці або ва ў. за што-н.
2009–2019. Беларусь, Менск.