УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
У
УБ
УВ
УГ
УД
УЕ
УЖ
УЗ
УЙ
УК
УЛ
УМ
УН
УП
УР
УС
УТ
УФ
УХ
УЦ
УЧ
УШ
УЮ
УЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
...
120
|
Увесь
|
займеннік
|
1. Поўны, без выключэння, цалкам. Праседзець у. вечар за кнігай. У. мокры. Спаліць усе дровы. Ва ўсёй красе. З усёй сілы.
2. усё, усяго: Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння. Усё для справы. Заўсёды ўсім задаволены. Усяго пакрыху. Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася). З. усё, усіх: У поўным складзе, без выключэння (пра людзей). Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Усе да аднаго (без выключэння). Лепшы за ўсіх. 4. Скончыцца, зрасходвацца цалкам. Соль уся. 5. Скончана, канец (размоўнае). Больш не ўбачымся. Усё. Не хачу ехаць — і ўсё!Па ўсім відаць (размоўнае) — па ўсіх прыметах. Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен. Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н. Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што. Усё адно я не пайду туды. Мне ўсё роўна. Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы. Ты ўсё адно як глухі. Усё як ёсць (размоўнае) — літаральна ўсё, поўнасцю. Прадаць усё як ёсць. Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.
|
Увечар (увечары)
|
прыслоўе
|
Вечарам.
|
Увешаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Вешаючы што-н. на каго-, што-н., закрыць якую-н. прастору. У. сцены пакоя фотакарткамі. || незакончанае трыванне: увешваць. || зваротны стан: увешацца. У. каралямі. || незакончанае трыванне: увешвацца.
|
Увівацца
|
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
|
Вярцецца каля каго-н., неадступна хадзіць за кім-н., дамагаючыся чаго-н., дагаджаючы каму-н. У. каля дзяўчыны.
|
Увільгатніцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Стаць вільготным, насыціцца вільгаццю. || незакончанае трыванне: увільгатняцца. || назоўнік: увільгатненне.
|
Увільгатніць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Зрабіць вільготным, насыціць вільгаццю. Веснавыя дажджы ўвільгатнілі глебу. || незакончанае трыванне: увільгатняць. || назоўнік: увільгатненне.
|
Увільнуць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго-н. У. ад удару.
2. пераноснае значэнне, ад чаго. Ухіліцца ад чаго-н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі. У. ад цяжкай працы. || незакончанае трыванне: увільваць. || назоўнік: увільванне.
|
Увіхацца
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. каля каго-чаго, па чым. Хутка і спрытна рабіць што-н., займацца чым-н.; клапаціцца пра каго-, што-н. У. каля печы.
2. каля кагочаго і за кім-чым. Тое, што і увівацца. У. каля начальства.
3. Хутка рухацца, круціцца. Трос круціўся, увіхаўся. || назоўнік: увіханне.
|
Увіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. што ў што. Уплесці віццём. У. стужку ў вянок.
2. што на што. Намотваючы, змясціць. У. усю пражу на верацяно.
3. Абвіць па ўсёй паверхні. Дзікі вінаград увіў сцены дома.
4. што чым. Упрыгожыць, абвіваючы чым-н. У. арку гірляндамі. || незакончанае трыванне: увіваць.
|
Увішны
|
прыметнік
|
1. Жвавы, спрытны ў рухах(пра чалавека, жывёл, птушак); уласцівы такому чалавеку; хуткі, спорны. У. ў рабоце. Увішныя рухі.
2. пераноснае значэнне: Вынаходлівы, хітры. У. палітык. || назоўнік: увішнасць.
|
|
|