РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 56
Фармат
назоўнік | мужчынскі род
Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад. Вялікага фармату кніга. || прыметнік: фарматны.
Фармацыя
назоўнік | жаночы род
1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая данай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.

2. Сістэма поглядаў, унутраны склад (кніжнае). Чалавек новай фармацыі.

3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: фармацыйны.
Фармацэўт
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст з фармацэўтычнай адукацыяй.
Фармацэўтыка
назоўнік | жаночы род
Комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў. || прыметнік: фармацэўтычны.
Фарміраванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. фаміравацца, -ць.

2. Сфарміраванае нанова вайсковае злучэнне, часць.
Фарміравацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен. Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.

2. Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.). Фарміруецца група народнага кантролю.

3. Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку. Фарміруецца цягнік на Маскву. || закончанае трыванне: сфарміравацца. || назоўнік: фарміраванне і фарміроўка.
Фарміраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад. Ф. характар вучняў.

2. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.). Ф. атрад. Ф. урад.

3. Састаўляць (цягнік), счэпліваючы пэўным парадкам вагоны. Ф. таварны састаў. || закончанае трыванне: сфарміраваць. || назоўнік: фарміраванне і фарміроўка. || прыметнік: фарміровачны. Ф. пункт.
Фармоўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, спецыяліст па фармоўцы. || жаночы род: фармоўшчыца.
Фармулёўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. фармуляваць.

2. Сфармуляваная думка, формула (у 1 знач.). Выразная ф.
Фармуліроўка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і фармулёўка (у 2 знач.).
2009–2019. Беларусь, Менск.