РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 56
Фіга
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і дуля (у 2 знач.). Фіга з маслам; фіга на талерцы (размоўнае) — нічога, зусім нічога.
Фіга
назоўнік | жаночы род
Фігавае дрэва, а таксама плод гэтага дрэва. || прыметнік: фігавы. Фігавае дрэва (дрэва сямейства тутавых, плады якога зрастаюцца ў шарападобныя ўтварэнні, вядомыя пад назвамі фіга, інжыр, вінная ягада).
Фіглі-міглі
назоўнік | размоўнае
Жарты, хітрыкі, якія-н. незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н. Ведаю я вашы фіглі-міглі, не пройдзе!
Фігляр
назоўнік | мужчынскі род
1. Фокуснік, акрабат (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (размоўнае). || прыметнік: фіглярскі.
Фіглярнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і фіглярыць.
Фіглярства
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Паводзіны фігляра або выхадка фігляра (у 2 знач.).
Фіглярыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Займацца фіглярствам.
Фігура
назоўнік | жаночы род
1. У геаметрыі: частка плоскасці, абмежаваная замкнутай лініяй, а таксама наогул сукупнасць размешчаных пэўным чынам пунктаў, ліній, паверхней і цел.

2. Комплекс рухаў пры выкананні чаго-н. (у танцы, пры катанні на лыжах і пад.). Першая ф. кадрылі.

3. Постаць чалавека або жывёлы ў скульптуры, жывапісе. Скульптурная ф.

4. Целасклад, а таксама знешнія абрысы, формы чалавека. У цемнаце прабеглі тры фігуры.

5. пераноснае значэнне: Пра чалавека як носьбіта якіх-н. якасцей, уласцівасцей. Буйная палітычная ф. Раней ён быў вялікай фігурай (важнай).

6. У шахматах: кароль, ферзь, ладдзя, слон і конь, а таксама старшая ігральная карта (валет, дама, кароль, туз).

7. Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць. Рытмічныя фігуры. || памяншальная форма: фігурка. || прыметнік: фігурны.
Фігураваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н., прымаючы ўдзел у чым-н. Ф. на сходзе ў якасці запрошанага.

2. Быць прадметам увагі, абмеркавання. Гэта праблема не фігуравала на з'ездзе. || назоўнік: фігураванне.
Фігуральны
прыметнік
Алегарычны, вобразны, які з'яўляецца фігурай (у 7 знач.). Ф. зварот. Ф. сэнс. || назоўнік: фігуральнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.