РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ФА ФЕ ФІ ФЛ ФО ФР ФТ ФУ ФЫ ФЭ ФЮ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 56
Фігурант
назоўнік | жаночы род | устарэлае
1. Танцоўшчык у групавых балетных выступленнях.

2. Тое, што і статыст. || жаночы род: фігурантка.
Фігурны
прыметнік
1. гл. фігура.

2. Які мае выгляд якой-н. геаметрычнай фігуры, узора. Фігурная рамка.

3. Які выконваецца з фігурамі (у 2 знач.). Фігурнае плаванне. Фігурнае катанне на каньках. Фігурныя канькі (для фігурнага катання).

4. Які мае прыгожую фігуру. Фігурная дзяўчына. || назоўнік: фігурнасць.
Фігурыст
назоўнік | жаночы род
Спартсмен, які займаецца фігурным катаннем на каньках або выкананнем спартыўных практыкаванняў з фігурамі (у 2 знач.). || жаночы род: фігурыстка.
Фігурысты
прыметнік | размоўнае
1. Складаны па форме. Фігурыстая разьба.

2. Які мае прыгожую фігуру (у 4 знач.). Ф. хлопец.
Фідэізм
назоўнік | мужчынскі род
Рэлігійнае вучэнне, якое ставіць веру над розумам. || прыметнік: фідэістычны.
Фідэіст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік фідэізму. || жаночы род: фідэістка. || прыметнік: фідэісцкі.
Фіёрд
назоўнік | мужчынскі род
Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаецца ў сушу. Скандынаўскія фіёрды.
Фіжмы
назоўнік
У 18 — пач. 19 стст.: шырокі каркас, зроблены з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры, а таксама спадніца з такім каркасам.
Фізіёлаг
назоўнік | мужчынскі род
Вучоны — спецыяліст у галіне фізіялогіі (у 1 знач.).
Фізік
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па фізіцы.
2009–2019. Беларусь, Менск.