РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 65
Цёша (цёшка)
назоўнік | жаночы род
Брушная частка сяўругі, асётра і некаторых іншых рыб, якая ідзе ў ежу ў вэнджаным выглядзе.
Ці
злучнік | часціца
1. злучнік: размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў, якія па сваім значэнні з'яўляюцца аднолькава магчымымі ці раўназначнымі, указваючы на выбар аднаго з іх. Заўтра будзе дождж ці снег. Хлопчыку гадкоў пяць ці шэсць.

2. злучнік: размеркавальна-пералічальны. Аб'ядноўвае сказы і члены сказа пры пералічэнні. Ці рана, ці позна, ці зусім не прыйдзе.

3. Уваходзіць у склад паўторнага пералічальна-размеркавальнага злучніка «ці то..., ці то».

4. злучнік: далучальны. Ужыв. для далучэння членаў сказа і сказаў з заўвагамі дадатковага характару. Рукі выціралі скарачом ці як яго яшчэ называюць трапкачом.

5. злучнік: падпарадкавальны. Ужыв. пры даданых сказах з ускосным пытаннем. Мы падумалі, ці не збіраецца на дождж.

6. часціца: пытальная. Узмацняе пытальны характар. Ці зразумеюць яны нас?
Цівун
назоўнік | мужчынскі род
Назва розных службовых асоб у Расіі да 17 ст., а таксама наглядчык за працай сялян у памешчыка ў часы прыгону. || прыметнік: цівунскі.
Цік
назоўнік | мужчынскі род
Нервовы стан, пры якім назіраецца міжвольнае перасмыкванне мышцаў твару, галавы, плячэй. || прыметнік: цікозны. Цікозная сутарга.
Цік
назоўнік | мужчынскі род
Шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая ўжыв. для абіўкі мэблі, пашыўкі чахлоў і пад. || прыметнік: цікавы.
Цік
назоўнік | мужчынскі род
1. Дзікарослае дрэва сямейства вербенавых з моцнай драўнінай, расце ў лясной паласе Індыі, Індакітая.

2. Драўніна гэтага дрэва, якая выкарыстоўваецца ў караблебудаванні. || прыметнік: цікавы.
Цік-так
гукапераймальнае | размоўнае
Пра гукі працуючага гадзіннікавага механізма.
Цікаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выглядваць адкуль-н. падглядваць за кім-н., сачыць за кім-н. Ц. з-за вугла. || назоўнік: цікаванне.
Цікавіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Імкнуцца атрымаць звесткі аб кім-, чым-н. Ц. планамі на будучае.

2. Захапляцца кім-, чым-н., імкнуцца да каго-, чаго-н. Ц. музыкай.
Цікавіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра каго-, што-н. Усіх цікавіла, што ён за чалавек.

2. Выклікаць захапленне, прыхільнасць да сябе. Яго цікавіла скульптурнае мастацтва.
2009–2019. Беларусь, Менск.