РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 65
Цікавы
прыметнік
1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н. Цікавая кніга. Ц. чалавек. Цікавыя факты. Цікава (прыслоўе) расказваць.

2. Які імкнецца што-н. ведаць, бачыць, даведацца чаго-н. Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася. Будзеш цікавая — хутка састарышся (прыказка).

3. Прыгожы (размоўнае). Ён ужо немалады, але ц. мужчына. || назоўнік: цікавасць.
Цікаўны
прыметнік
Які хоча ўсё ведаць, бачыць, дапытлівы. Ц. вучань. || назоўнік: цікаўнасць.
Цікаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Ціха і мерна пастукваць (звычайна пра гукі гадзіннікавага механізма). || аднакратны дзеяслоў: цікнуць. || назоўнік: ціканне.
Цілік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прасцейшае прыцэльнае прыстасаванне на ствале зброі і на гарматных панарамах.
Цімафееўка
назоўнік | жаночы род
Кармавая расліна сямейства злакавых з коласападобнай мяцёлкай.
Цімуравец
назоўнік | мужчынскі род
Член дзіцячай добраахвотнай дружыны, які дапамагае сем'ям воінаў, інвалідам, дзецямсіротам [ад імя Цімура, героя аповесці А.Гайдара]. || прыметнік: цімураўскі. Ц. рух.
Ціна
назоўнік | жаночы род
1. Зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай у стаячай і мала праточнай вадзе.

2. пераноснае значэнне: Аб тым, што засмоктвае, аблытвае, пазбаўляе волі, свабоды дзеяння. Ц. абывацельшчыны, мяшчанства засмоктвае бязвольных. || прыметнік: цінны.
Ціністы
прыметнік
Пакрыты цінай, у якім многа ціны. Ціністая сажалка. || назоўнік: ціністасць.
Цінькаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Утвараць гукі, падобныя на «цінь-цінь» (пра птушак). Цінькае сініца на асіне. || аднакратны дзеяслоў: цінькнуць. || назоўнік: ціньканне.
Ціп-ціп
выклічнік
Вокліч, якім падзываюць курэй.
2009–2019. Беларусь, Менск.