РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 65
Цітр
назоўнік | мужчынскі род
1. Надпіс на кадры ў кінафільме, што перадае словы дзеючых асоб.

2. У хіміі: канцэнтрацыя раствору, што ўжываецца для цітравання. || прыметнік: цітравы.
Цітравальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая займаецца цітраваннем. || жаночы род: цітравальшчыца.
Цітраванне
назоўнік | ніякі род
Прыём хімічнага аналізу, які заключаецца ў паступовым прыбаўленні раствору якого-н. рэчыва к раствору другога, канцэнтрацыю якога неабходна ўстанавіць.
Цітраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
У хіміі: правесці (праводзіць) цітраванне.
Ціў-ціў
гукапераймальнае
Ужыв. для абазначэння птушынага спеву, палёту куль і пад.
Ціўкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Утвараць гукі, падобныя на «ціў-ціў». Кураняты ціўкаюць. Над галавой ціўкалі кулі. || аднакратны дзеяслоў: ціўкнуць. || назоўнік: ціўканне.
Ціхамірны
прыметнік
Спакойны, ціхі, рахманы. || назоўнік: ціхамірнасць.
Ціхата
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і цішыня.
Ціхаход
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто павольна рухаецца, перамяшчаецца. Ляніўцы-ціхаходы (пра жывёл.).

2. Ціхаходны транспартны сродак. Судна-ц.
Ціхаходны
прыметнік
З ціхім, павольным ходам. Ц. трамвай. || назоўнік: ціхаходнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.