РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 65
Цэнтравальны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Прызначаны для цэнтравання. Цэнтравальныя станкі.
Цэнтраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
1. Зрабіць (рабіць) адтуліну ў цэнтры чаго-н.

2. Вызначыць (-чаць), устанавіць (-наўліваць) цэнтр, цэнтральную кропку чаго-н. || закончанае трыванне: зацэнтраваць і адцэнтраваць. || назоўнік: цэнтраванне.
Цэнтравы
прыметнік
1. гл. цэнтр.

2. Які знаходзіцца ў цэнтры. Цэнтравая лінія. Ц. ігрок. Ц. (назоўнік) баскетбольнай каманды.

3. Забяспечаны якім-н. цэнтральным прыстасаваннем. Ц. свердзел.
Цэнтраімклівы
прыметнік
Накіраваны ў час руху ад перыферыі да цэнтра. Цэнтраімклівая сіла.
Цэнтрал
назоўнік | мужчынскі род
У царскай Расіі: цэнтральная турма.
Цэнтралізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Сканцэнтраваць (сканцэнтроўваць) у адным цэнтры; аб'яднаць (аб'ядноўваць) у адным месцы, у адных руках. Ц. работу. || назоўнік: цэнтралізацыя.
Цэнтралізм
назоўнік | мужчынскі род
Сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы, органы падпарадкаваны цэнтральнай ўладзе, цэнтру (у 5 знач.). || прыметнік: цэнтралісцкі.
Цэнтралка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Паляўнічая стрэльба цэнтральнага бою (размоўнае).

2. Тое, што і цэнтрал (устарэлае).
Цэнтраль
назоўнік | жаночы род
Галоўная, цэнтральная магістраль. Электрычная ц.
Цэнтральны
прыметнік
1. Які з'яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры. Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы. Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны. Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму. Цэнтральнае ацяпленне.Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці. Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала. Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозгу. || назоўнік: цэнтральнасць.
2009–2020. Беларусь, Менск.