РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 65
Цэнтрыфуга
назоўнік | жаночы род
1. Апарат для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі пад дзеяннем цэнтрабежных сіл.

2. Устаноўка для выпрабавання прыбораў і для трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў. || прыметнік: цэнтрыфугальны і цэнтрыфужны.
Цэнтрыфугаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Раздзяліць (-ляць) неаднародныя сумесі пры дапамозе дзеяння цэнтрабежных сіл. || назоўнік: цэнтрыфугаванне.
Цэнтрычны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які размяшчаецца па кругу, у выглядзе круга адносна вертыкальнай восі ў цэнтры галоўнага збудавання. || назоўнік: цэнтрычнасць.
Цэп
назоўнік | мужчынскі род
Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам, у выглядзе доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча. Малаціць у тры цапы. || прыметнік: цэпавы.
Цэпелін
назоўнік | мужчынскі род
Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай. || прыметнік: цэпелінны.
Цэпень
назоўнік | мужчынскі род
Стужачны чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку чалавека, жывёлы; саліцёр.
Цэпкі
прыметнік | размоўнае
Тое, што і учэпісты. || назоўнік: цэпкасць.
Цэра
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню. || прыметнік: цэравы.
Цэрбер
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у пекла.

2. пераноснае значэнне: Злосны, пільны вартавы, які жорстка абмяжоўвае чыю-н. свабоду. Бязлітасны цэнзурны ц.
Цэрэбральны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
1. Звязаны з мозгам і яго дзейнасцю; мазгавы.

2. Які ўтвараецца пры загібе кончыка языка к цвёрдаму паднябенню (пра зычныя гукі).
2009–2020. Беларусь, Менск.