РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 65
Цюк
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі мяккі скрутак чаго-н., звычайна ў упакоўцы; вялікая звязка чаго-н. Ц. сена. || памяншальная форма: цючок. || прыметнік: цюкавы. Цюкавое сена (у цюках).
Цюк
гукапераймальнае
1. Ужыв. для абазначэння стуку.

2. у знач. выказніка: Ужыв. у значэнні дзеяслова цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца. Ц. у шыбу і разбіў.
Цюкаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Увязваць, пакаваць у цюкі. Ц. сена. || назоўнік: цюкаванне і цюкоўка.
Цюкацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Ударацца аб што-н. з лёгкім стукам; стукацца. || аднакратны дзеяслоў: цюкнуцца.
Цюкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Удараць, утвараючы слабы стук. Чуваць было як цюкалі сякеры. || аднакратны дзеяслоў: цюкнуць. || назоўнік: цюканне.
Цюкнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. гл. цюкаць.

2. Забіць, прыкончыць. Ц. табурэткай па галаве.

3. Выпіць. Ц. па чарцы.
Цюкоўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца цюкоўкай. || жаночы род: цюкоўшчыца.
Цюленіна
назоўнік | жаночы род
Мяса цюленя як ежа.
Цюлень
назоўнік | мужчынскі род
1. Марская ластаногая млекакормячая жывёліна.

2. пераноснае значэнне: Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (размоўнае, жартаўлівае). || прыметнік: цюленевы. Цюленевыя боты. Ц. тлушч.
Цюленяня (цюленянё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня цюленя.
2009–2019. Беларусь, Менск.